Ільняная макуха
Выгляд
Ільняная макуха — пабочны прадукт алейна-экстракцыйнай вытворчасці, які застаецца пасля адціскання алею з насення лёну прэсаваннем. Багаты бялком і тлушчам канцэнтраваны корм[1].
Змест прадукту
[правіць | правіць зыходнік]Ільняная макуха змяшчае: безазоцістыя экстрактыўныя рэчывы — 33,2 %, пратэін — 33,1 %, вада — 11 %, клятчатка — 9,3, попел — 6,6, тлушч — 6,8 %[1].
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Макуху скормліваюць усім відам жывёл у сухім або змочаным выглядзе ў сумесі з іншымі кармамі[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..