Перайсці да зместу

Ільновалакно

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Ільновалакно — прадукцыя для вытворчасці нітак і тканін на тэкстыльнай вытворчасці[1].

Доўгае льновалакно

[правіць | правіць зыходнік]
Ільнярскі кааператыў у в. Празарокі. 1929 год.

Даўжыня доўгага валакна вагаецца ад 45 да 80 см.

Механічная апрацоўка лёну ў музеі пад адкрытым небам  (руск.) Рашэйдар-хоф  (руск.) у Концы  (укр.): абмінанне на церніцы, трапанне, часанне

Сцёблы лёну выдзіраюць з каранямі з зямлі. Пасля гэтага іх замочваюць і апрацоўваюць на трапальных машынах для атрымання валакна. Да распаўсюджвання машын сцёблы лёну здрабнялі і трапалі ручным прыстасаваннем — церніцай  (укр.). Атрыманае валакно апрацоўваецца часаннем  (укр.): цяпер на часальных машынах, у былыя часы — з дапамогай часалак. Атрыманую сыравіну называюць кужалем  (укр.), адходы — кастрой і пакуллем  (укр.).

Ільновалакно выкарыстоўваецца для вытворчасці шляхам мокрага прадзення пражы высокіх нумароў, якая выкарыстоўваецца для вытворчасці тканін: сталова-бялізнавых, брызентавых, тэнтавых і гарнітурных.

Падрыхтаваны кужаль прадуць на прадзільных машынах, у даўніну — на ручных прасніцах і механічных калаўротах. Сучаснае безвераценнае пнеўматычнае прадзенне дазваляе вырабляць пражу на высокіх хуткасцях і на бабінах вялікай ёмістасці, якая не патрабуе перамоткі[2].

Для вытворчасці тканін выкарыстоўваюцца аўтаматычныя ткацкія станкі  (укр.), да распаўсюджвання іх ткалі ўручную, з дапамогай ручных станкоў — кросен.

Параметры якасці

[правіць | правіць зыходнік]

Доўгае ільняное валакно ў залежнасці ад якасці падзяляюць на нумары 8, 9, 10, 11, 12, 13, 14, 15, 16, 18, 20, 22 і 24.

Якасць валакна вызначаецца тым, якой трываласці і лінейнай шчыльнасці можна вырабляць з яго пражу. А гэта ў сваю чаргу залежыць ад шэрагу уласцівасцяў валакна, якія вызначаюць яго прадзільную здольнасць. Асноўнымі з іх з’яўляюцца трываласць, тонкасць і гнуткасць (мяккасць).

Трываласць валакна — найважнейшы паказчык яго якасці.

Чым танчэй валакно, тым больш тонкая пража можа быць з яго выраблена і тым трывалей яна будзе.

Гнуткасць валакна вызначае яго прадзільную здольнасць: гнуткае, мяккае валакно ў адрозненне ад жорсткага пры апрацоўцы лёгка паддаецца шматлікім выгібам і скрутам, не губляючы трываласці. Вырабы з гнуткага валакна больш даўгавечныя, чым з жорсткага.

Кароткае льновалакно

[правіць | правіць зыходнік]

Кароткае ільняновалакно ў залежнасці ад паказчыкаў якасці падпадзяляюць на пяць нумароў — 8, 6, 4, 3 і 2 у адпаведнасці з патрабаваннямі названымі ў табліцы. Даўжыня валакна вагаецца ад 10 да 50 см.

Атрыманне валакна для яго далейшага выкарыстання ў тэкстыльнай, машынабудаўнічай, будаўнічай або іншых галінах прамысловасці вырабляецца на прадпрыемствах першаснай апрацоўкі шляхам праміну на мялцы і трапанні на трапальнай машыне.

Кароткае льновалакно выкарыстоўваецца для вытворчасці пражы нізкіх нумароў метадам сухога прадзення. Выкарыстоўваецца для вытворчасці мяшковых  (укр.), тарных і брызентавых тканін. Нізкагатункавае кароткае валакно выкарыстоўваецца для вытворчасці нятканых матэрыялаў  (руск.), якія маюць вельмі шырокае прымяненне, а таксама для вытворчасці паперы і іншага.

Нятканыя матэрыялы

[правіць | правіць зыходнік]

Нятканыя матэрыялы з ільновалакна выкарыстоўваюцца для цепла- і гукаізаляцыі ў будаўніцтве (цёплы лінолеум, уцяпленне вонкавых дзвярэй і дахаў, уцяпленне трубаправодаў); у сельскай гаспадарцы і дарожным будаўніцтве для ўмацавання схілаў, пакрыццяў у якасці геатэкстылю  (укр.), ёмістасцяў для каранёў саджанцаў дрэў і кустоў, для фарміравання травянога покрыва і інш.; як армавальны і гукаізаляцыйны кампанент кампазітных палімерных матэрыялаў, якія шырока выкарыстоўваюцца ў аўтамабілебудаванні, суднабудаванні і іншых галінах машынабудавання; у мэблевай прамысловасці: для абіўкі і адзежнай ваты, у тым ліку падкладкі для футра і інш.

Іншыя застасаванні

[правіць | правіць зыходнік]

Сыравіна з ільновалакна таксама выкарыстоўваецца для вытворчасці паперы, у тым ліку банкнотнай і цыгарэтнай.

Частка валакна з ільносаломы можа быць выкарыстана для вытворчасці шпагату  (укр.) і грубых мяшковых тканін  (укр.), аднак у цяперашні час такое выкарыстанне становіцца эканамічна нявыгадным[2]. Як і іншыя лубяныя валокны, ільновалакно выкарыстоўваецца ў кампазітных  (укр.) армаваных матэрыялах у машынабудаванні, а таксама для вытворчасці аконных рам (для прадухілення ўзгарання  (укр.) яны павінны мець пакрыццё з поліакрылавага пластыка і хуткасохлы фіксатар).

Таксама гэта валакно выкарыстоўваецца для вытворчасці катанізаванага валакна. Валакно можа ўжывацца для сантэхнічных мэтаў. Яго таксама выкарыстоўваюць для вырабу дэталяў з пластмасавых кампазіцый для кузаваў аўтамабіляў, самалётаў, судоў, вагонаў.

Вядомая казка чэшскага пісьменніка Эдуарда Пецішкі  (руск.) «Як краток атрымаў штаны» (Jak krtek ke kalhotkám eklym) (ілюстрацыі Здэнека Мілера). У ёй у папулярнай і цікавай форме распавядаецца пра працэс вырабу льнянога палатна: матэрыял для пашыву штаноў здабывае казачны персанаж — Краток. У апавяданні яму дапамагаюць розныя жывёлы, якія звязаны з этапамі вытворчасці бялізны: жаба дапамагае Кроціку мачыць лён, белы бусел — з церці сцёблы, вожык — часаць, павукі — з прасці, мурашкі — ткаць[3]. У 1957 годзе па гэтым сюжэце быў зняты аднайменны мультфільм — ён стаў першым у серыі мультфільмаў пра прыгоды Кратка.

Зноскі

  1. Лён 2009, с. 85-86.
  2. а б В. В. Живетин, Л. Н. Гинзбург, А. И. Рыжов Лен вчера, сегодня, завтра / Москва, ИПО «Полигран», 1995.- С.126
  3. Миллер З., Герцикова И., Петишка Э. «Как кроту штанишки сшили и другие истории». — Прага: Артия, 1983
  • Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..