Ілья Барысавіч Заводнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Барысавіч Заводнік
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1956(1956-06-23) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар

Ілья Барысавіч Заводнік (нар. 23 чэрвеня 1956, Гродна ) — беларускі вучоны ў галіне біяфізікі. Доктар біялагічных навук, прафесар[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1977 года з адзнакай скончыў Гродзенскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя Янкі Купалы. Пасля стажыроўкі ў Інстытуце біяфізікі АН СССР у г. Пушчына (1977—1978) па цяперашні час працуе ў Інстытуце біяхіміі біялагічна актыўных злучэнняў НАН Беларусіна пасадах малодшага, старэйшага, галоўнага навуковага супрацоўніка, загадчыка лабараторыі біяхіміі мембран.

У 1981—1984 гадах прайшоў навучанне ў аспірантуры Інстытута біяхіміі АН БССР. У 1991 годзе прысвоена званне старэйшага навуковага супрацоўніка. У 1997 годзе абараніў дысертацыю «Механізмы пашкоджанняў эрытрацытаў» на атрыманне вучонай ступені доктара біялагічных навук па спецыяльнасці — біяфізіка. У 2006 годзе абраны на пасаду загадчыка кафедры біяхіміі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Супрацоўнічае з Інстытутам біяфізікі Універсітэта г. Лодзь (Польшча), дзе працаваў на пасадзе ад’юнкта прафесара ў 1994—1995 гадах, і Аддзелам парушэнняў гемастазу Медыцынскага Універсітэта г. Лодзь[2].

Зноскі