Ілья Гіршавіч Ляндрас
Ілья Гіршавіч Ляндрас | |
---|---|
Дата нараджэння | 7 чэрвеня 1937 (87 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | хірург |
Навуковая сфера | хірургія |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук |
Ілья Гіршавіч Ляндрас (7 чэрвеня 1937, Гомель) — беларускі хірург, доктар медыцынскіх навук, прафесар.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
У 1960 годзе скончыў з адзнакай лячэбна-прафілактычны факультэт Свярдлоўскага медыцынскага інстытута. Будучы студэнтам, выканаў навуковую працу, адзначаную дыпломам Міністэрства аховы здароўя РСФСР. Пасля інстытута працаваў хірургам у гарадской бальніцы г. Сярова Свярдлоўскай вобласці, адначасова — судмедэкспертам. З 1963 па 1967 гг. — загадчык анкалагічнага кабінета і анкалагічнага аддзялення; з 1967 па 1971 гг. — загадчык хірургічнага аддзялення той жа бальніцы і галоўны хірург горада. Асвоіў шырокае кола аператыўных умяшанняў у брушнай і грудной хірургіі. Атэставаны на вышэйшую катэгорыю хірурга.
Загадчык хірургічным аддзяленнем Дарожнай бальніцы, 1971—1979 гг., урач-хірург БХМД з 1979 па 1999 гг. У 1989 годзе арганізаваў і ўзначаліў аддзяленне лазернай хірургіі і лазерных метадаў лячэння, якое з 1997 г. стала базай Рэспубліканскага лазернага цэнтра. З 1 красавіка 1999 года — прафесар кафедры фізіятэрапіі і курорталогіі БелМАПА.
Кандыдат медыцынскіх навук з 1973 г. (кандыдацкая дысертацыя на тэму «Сацыяльна-гігіенічная накіраванасць у дзейнасці анкалагічнага кабінета і яго роля ў сістэме анкалагічнай дапамогі насельніцтву»), доктар медыцынскіх навук з 1994 г. (доктарская дысертацыя на тэму «Лазеры і плазменны скальпель у неадкладнай брушной хірургіі»).
Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]
Аўтар і сааўтар манаграфій: «Лазеры і плазменны скальпель у неадкладнай чэраўной хірургіі», «Лазеры ў клінічнай хірургіі», «Механізмы біястымуляцыі нізкаінтэнсіўнага лазернага выпраменьвання», «Нізкаінтэнсіўныя лазеры ў клінічнай практыцы», «Лазерныя тэхналогіі ў хірургіі пасляаперацыйных вентральных кіл», «Лазерныя тэхналогіі ў дэрматалогіі і касметалогіі», курсу лекцый «Лазерныя тэхналогіі ў хірургіі». У 2006 г. выходзіць манаграфія «Лазерныя тэхналогіі ў стаматалогіі». Аўтар 12 метадычных рэкамендацый, 202 друкаваных прац, 32 рацыяналізатарскіх прапаноў, 1 вынаходніцтва. Падрыхтаваў 5 кандыдатаў медыцынскіх навук.
Асноўны напрамак навукова-практычнай дзейнасці — распрацоўка і прымяненне новай лазернай медыцынскай апаратуры і тэхналогій у хірургіі і тэрапіі.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 424. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Ляндас Ілья Гіршавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Ляндрес Илья Гиршович Архівавана 18 лютага 2022. (руск.) // Сайт БелМАПА