Ілья Міхайлавіч Франк (філолаг)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілья Міхайлавіч Франк
Дата нараджэння 1963
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік
Альма-матар

Ілья Міхайлавіч Франк — рускі філолаг, перакладчык, паліглот, паэт. З'яўляецца аўтарам дапаможнага метаду па вывучэнню замежных моў пад назвай «Метад чытання Іллі Франка».

Жыццёвы шлях[правіць | правіць зыходнік]

Ілля Міхайлавіч Франк нарадзіўся ў Маскве ў 1963 годзе. Яго бацька працаваў авіябудаўнічым інжынерам, а маці была настаўніцай рускай мовы. У пятым класе ў яго адбылося першае знаёмства з замежнай мовай. Гэта была нямецкая мова. Прахварэўшы ўвесь верасень, ён прыйшоў у школу і атрымаў па зусім новым прадмеце тры двойкі. Настаўнік яму ўвогуле казаў, што ён не здольны да замежных моў, і ў асаблівасці да нямецкай. Гэта зачапіла юнага Франка. Пад канец пятага класа ён меў адныя пяцёркі. Яшчэ школьнікам Ілля чытаў нямецкую літаратуру ў арыгінале, а падчас школьнай вучобы ён асвоіў французскую і англійскую мовы.

У 1980 годзе Ілля Франк паступіў на рамана-германскае аддзяленне філалагічнага факультэта Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. Ламаносава (МДУ). Вучоба ў вну была для яго, у большай ступені, нецікавай і маркотнай. Ён знаходзіў сабе час для самастойнага вывучэння новых замежных моў і рабіў першыя спробы ў паэзіі. На трэцім курсе ў сваім сачыненні па аднаму раману пісьменніка ГДР, ён прапанаваў знесці берлінскі мур і аб'яднаць Германію. Пасля гэтага ў яго не было ніводнай адзнакі вышэй за тры. Размяркоўваючы свой вучэбны час самастойна, ён амаль не наведваў лекцыі і ледзьве скончыў універсітэт.

Пасля сканчэння ўніверсітэта ў 1985 годзе ён адзіны з усіх выпускнікоў быў накіраваны ў звычайную школу. Два гады ён працаваў настаўнікам нямецкай мовы, затым яшчэ пяць выкладаў рускую мову і літаратуру.

У 1992 годзе ён пакінуў школу і пачаў працаваць на курсах замежных моў. У 1999 годзе выкладаў нямецкую мову ў Расійскім Дзяржаўным Гуманітарным універсітэце.

З 2001 года выходзяць кнігі на розных мовах, адаптаваныя паводле яго метаду. Некаторыя з іх Франк адаптаваў самастойна, а некаторую частку ён заказваў перакладчыкам, затым усе роўна сочачы і рэдагуючы кожную кнігу. З 2003 года ён стаў дырэктарам уласных курсаў замежных моў. Зараз Ілля Франк таксама вядзе інтэрнэт-праект Russian Europe, прысвечаны рускай літаратуры і паэзіі, а таксама Tyutchev.ru.

Дакладна вядома, што Ілля Франк чытае на нямецкай, англійскай, нідэрландскай, дацкай, нарвежскай, швецкай, лацінскай, італьянскай, іспанскай, партугальскай, французскай, турэцкай, персідскай, арабскай, новагрэчаскай, старажытнагрэчаскай, фінскай, эстонскай, кітайскай і японскай мовах. Таксама валодае санскрытам.

Ілля Франк не прылічвае сабе да паліглотаў-спартсменаў. Ён казаў: «Ёсць людзі, якія чмурэюць ад машын або ад жанчын або чаго-небудзь іншага. Я чмурэю ад моў.»[1]

Метад чытання Іллі Франка[правіць | правіць зыходнік]

Тэкст кнігі разбіваецца на мноства кавалкаў. Затым кожны кавалак апрацоўваецца, шляхам устаўкі ў яго неабходных лексічных каментароў на роднай мове. Адразу пасля апрацаванага тэксту ідзе «чысты» тэкст.

Прыклад[2]:

Onkel Massimo lernte Deutsch (учил; lernen — учить), Jahr um Jahr (год за годом). Immer wieder nahm er einen Anlauf (предпринимал попытку: der Anlauf — попытка, разбег), aber weit kam er nicht (далеко не заходил/оставлял начинания).

Onkel Massimo lernte Deutsch, Jahr um Jahr. Immer wieder nahm er einen Anlauf, aber weit kam er nicht.

За ўвесь час было адаптавана каля 200 кніг на 33 мовах.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

  • Рытм гісторыі. Культуралагічная кніга.
  • Нямецкая граматыка з чалавечым тварам.
  • Партрэт слова. Культуралагічная кніга. (другая рэдакцыя «Рытм гісторыі»)
  • Крыж і круг. Вершы.
  • Сучасныя старажытнагрэчаскія вершы.
  • Вялікая колькасць адаптаваных кніг на розных мовах.

Палітычны погляд[правіць | правіць зыходнік]

Ілля Франк відавочны апазіцыянер сучаснай расійскай улады. Выказваючы сваю грамадзянскую пазіцыю, ён крытыкуе сучасную палітыку кіруючай партыі, а таксама стан сістэмы адукацыі РФ.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]