Перайсці да зместу

Берлінская сцяна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Берлінская сцяна
ням.: Berliner Mauer
ням.: Antifaschistischer Schutzwall
Дата заснавання / стварэння 13 жніўня 1961
Выява
Мянушка Schandmauer
Бітва
Названа ад Берлін
Краіна
У адміністрацыйнай адзінцы
Геаданыя Data:Berlin Wall.map
Заказчык ГДР
Матэрыял жалезабетон
Кошт 100 000 000 M[1]
Дата спынення існавання 9 лістапада 1989
Статус каштоўнасці cultural heritage monument in Berlin[d]
Даўжыня
  • 155 км
Вышыня 3,6 м[2]
Афіцыйны сайт berlin.de/mauer/ (ням.)
Выява ў разрэзе
Стан захаванасці partially destroyed[d]
Статус выкарыстання permanently closed[d]
Малюнак
Берлінская сцяна (Зямля)
Берлінская сцяна
Берлінская сцяна
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Берлі́нская сцяна́, берлі́нскі мур (ням.: Berliner Mauer) — былая частка мяжы паміж Заходнім Берлінам і Германскай Дэмакратычнай Рэспублікай ад 13 жніўня 1961 года па 9 лістапада 1989. Стала адным з самых вядомых сімвалаў Халоднай вайны. Пры спробе пераходу Берлінскай сцяны загінула 231 чалавек[крыніца?].

Берлінская сцяна, паласа смерці, 1977

Самыя вядомыя ўцёкі

[правіць | правіць зыходнік]

Самымі вядомымі сталі ўцёкі ў жніўні 1961 года - на трэці дзень будаўніцтва сцяны - маладога салдата Конрада Шумана. Ён пераскочыў праз калючы дрот, не чакаючы завяршэння будаўніцтва сцяны. Гэты момант сфатаграфаваў Петэр Лэйбінг, фатограф-пачатковец. Назаўтра фота стала вядомым усяму свету[3].

Агульная даўжыня - 155 км

Даўжыня ў межах Берліна - 43,1 км.

Даўжыня бетоннай сцяны - 17,3 км.

Вышыня бетоннай сцяны - ад 3,5 да 4,2 м.

Даўжыня металічнай агароджы-кратаў - 66,5 км.

Даўжыня кантрольна-следавай паласы - 124 км.

Сцежкі з павадкамі для сабак - 259.

Сабакі - 600.

Вартаўнічыя вышкі - 302.

Бункеры - 22.

Пагранічнікі - 14 тыс.

Паспяхова пераадолелі сцяну 5075 чалавек. У тым ліку 574 вайскоўцы.

За 38 гадоў пагранічнікі зрабілі 1693 стрэлы па парушальніках.

Забітыя пры спробе пераадолець сцяну - 231 чалавек.

Усе смяротныя ахвяры на дзяржаўнай граніцы ГДР за 1948 - 1982 гады, таксама разам з граніцай на Балтыцы - 1245 [4].

Культурны аспект

[правіць | правіць зыходнік]
Заходні Берлін - канец 80-х

Калі «ўсходні» бок Берлінскай сцяны ад самага пачатку да канца заставаўся жахлівым напамінам адчужэння, то «заходні» становіцца месцам для працы шматлікіх мастакоў, як прафесіяналаў так і аматараў. У 1989 кіламетры Берлінскай сцяны становяцца «выстаўкай» графіці. Пасля разбурэння сцяны яе фрагменты хутка ператварыліся ў аб'ект гандлю. Шматлікія фрагменты Берлінскай сцяны, былі закупленыя ў ЗША, напрыклад, у карпарацыю Microsoft, у штаб-кватэру ЦРУ і інш.

Зноскі

  1. https://www.chronik-der-mauer.de/183817/faq Праверана 20 чэрвеня 2023.
  2. https://www.berlin.de/landesdenkmalamt/denkmale/berliner-mauer/aufbau-und-entwicklung/ Праверана 2 верасня 2020.
  3. http://www.rh.by/by/21/50/133/ Архівавана 5 сакавіка 2016. Смяротная цана Берлінскай сцяны]//«Рэгіянальная газета»
  4. Музей Checkpoint Charli, Берлін (ням.)