Іль-дэ-Ба

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іль-дэ-Ба
брэт. Enez Vaz, фр. Île de Batz
Панарама
Панарама
Характарыстыкі
Плошча3,05 км²
Насельніцтва483 чал.
Шчыльнасць насельніцтва158,36 чал./км²
Размяшчэнне
48°44′43″ пн. ш. 4°00′35″ з. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБрэтань
Іль-дэ-Ба (Францыя)
Іль-дэ-Ба
Іль-дэ-Ба
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іль-дэ-Ба (брэт.: Enez Vaz; фр.: Île de Batz) — востраў у дэпартаменце Фіністэр на паўночным захадзе Брэтані (Францыя). Плошча — 3,05 км². Насельніцтва (2016 г.) — 483 чалавек.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Іль-дэ-Ба месціцца за 83 км на поўнач ад Кемпера, адміністрацыйнага цэнтра Фіністэра. Уяўляе сабою паверхню падводнага гранітнага плато, аддзеленага ад Брэтонскага паўвострава пралівам (1,4 км). Даўжыня з захаду на ўсход — 3,71 км. Найбольшая шырыня — 1,62 км. Хаця назва вострава перакладаецца з брэтонскай мовы як «пляскаты», яго рэльеф адрозніваецца няроўнасцю, выхадамі гранітнага карсту, наяўнасцю расколін і валуноў. Найвышэйшы пункт не перавышае 33 м над узроўнем акіяна.

Клімат мяккі акіянічны. Сярэдняя гадавая дзённая тэмпература трымаецца каля +11,5°C. Узімку тут не бывае маразоў. Летняя спёка асцюджаецца прахалоднымі плынямі з боку Ла-Манша. Дзякуючы гэтаму мясцовыя жыхары вырошчваюць разам са звыклымі для сваёй шыраты трапічныя і субтрапічныя расліны.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

Большая частка паверхні Іль-дэ-Ба значна зменена чалавекам у выніку шматвекавой сельскагаспадарчай дзейнасці. На астатніх тэрыторыях захавалася лугавая расліннасць. На паўднёвым захадзе для агульнага наведвання адкрыты батанічны сад з трапічнымі і субтрапічнымі культурамі. На берагах гняздуюць марскія птушкі. Акіянічныя воды вакол вострава багатыя на водарасці.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]