Імгла
Выгляд
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0d/Kraftwerk_im_Dunst.jpg/220px-Kraftwerk_im_Dunst.jpg)
Імгла — атмасферная з’ява, памутненне ніжніх слаёў атмасферы ў выглядзе шэрай, бялявай або жаўтаватай заслоны ад вялікай колькасці дробных цвёрдых часціц пылу ці дыму. Бачнасць пры імгле вагаецца ад 1 да 9 км, а часам можа зніжацца да некалькіх сотняў і нават дзясяткаў метраў (у выніку лясных і стэпавых пажараў, а ў пустынях ў выніку моцнай пыльнай буры).
Імгла часта ўзнікае з прычыны інтэнсіўнай эрозіі глебы, пры пыльных бурах у пустэльных і стэпавых раёнах, а таксама ў выніку задымлення паветра пры лясных пажарах, над прамысловымі прадпрыемствамі і населенымі пунктамі. Пры ўтварэнні імглы адносная вільготнасць паветра звычайна менш за 85 %, у адрозненне ад туману і дымкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Імгла // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).