Іна Валер’еўна Соркіна

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Іна Валер’еўна Соркіна
Ina Sorkina.jpg
Дата нараджэння 2 красавіка 1971(1971-04-02)[1] (48 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці гісторык
Навуковая сфера Гісторыя Беларусі[1]
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат гістарычных навук[d][1] (1998)
Альма-матар

Іна Валер'еўна Соркіна (нар. 1971, Гродна) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (1998), дацэнт (2003).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вучылася ў СШ № 2 г. Капыля. Скончыла гістарычны факультэт (1993), аспірантуру (1996) Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. З 1996 па студзень 2014 працавала на кафедры гісторыі Беларусі гэтага ўніверсітэта.

У 2014 годзе Іна Соркіна стала лаўрэаткай Узнагароды імя Льва Сапегі, якую падтрымлівае шэраг польскіх універсітэтаў. Узнагарода ўяўляе сабой магчымасць цягам акадэмічнага году наведаць па чарзе універсітэты з лекцыямі для польскіх студэнтаў на тэму гісторыі або сучаснасці Беларусі. Акрамя таго, лаўрэат мае магчымасць праводзіць уласныя даследаванні[2].

Навукова-даследчыцкая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Даследуе гісторыю мястэчак Беларусі, гістарычную ўрбаністыку, гісторыю беларускіх яўрэяў. Аўтар некалькіх дзясяткаў артыкулаў, апублікаваных у розных айчынных і замежных навуковых зборніках і часопісах, манаграфіі «Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове ХІХ ст.» (Вільня: ЕГУ, 2010). Выкладае спецкурсы па гісторыі беларускага нацыянальнага руху, гістарычнай урбаністыкі на Беларусі.

Выбраная бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Рэцэнзіі на працы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі