Інвар

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Інвар (лац.: invariabilis — нязменны) — сплаў, які складаецца з нікелю (Ni, 36 %) і жалеза (Fe, астатняе). Атрыманы ў 1896 годзе ў Францыі. Выкарыстоўваюць для вырабу дэталяў вымяральных прылад высокай дакладнасці. Разнавіднасці інвару — суперінвар (64 % жалеза, 32 % нікелю, 4 % кобальту) з асабліва нізкім тэмпературным каэфіцыентам лінейнага расшырэння і нержавеючы інвар (54 % кобальту, 37 % жалеза, 9 % хрому).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1998. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2