Інверсіі магнітнага поля Зямлі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інве́рсія геамагні́тнага по́ля — змена напрамку (палярнасці) магнітнага поля Зямлі на адваротны пры адным і тым жа напрамку геамагнітнай восі.

Назіраецца праз інтэрвалы часу ад 500 тыс. гадоў да 50 млн гадоў. У эпоху нармальнай палярнасці (нашу эпоху) паўднёвы магнітны полюс знаходзіцца каля паўночнага геаграфічнага полюса, а ў эпоху адваротнай палярнасці — каля паўднёвага геаграфічнага полюса.

На аснове палеамагнітных даных зроблены вывад, што ў тоўшчах асадкавых і эфузіўных парод назіраецца паслойная змена знака вектара прыроднай астаткавай намагнічанасці. Прычыны інверсій геамагнітнага поля пакуль не высветлены.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]