Інгемар Юхансан
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Поўнае імя | Інгемар Юхансан (шведск.: Ingemar Johansson) |
| Мянушка | Інга (англ.: Ingo) |
| Грамадзянства |
|
| Дата нараджэння | 22 верасня 1932[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 30 студзеня 2009[3][1][…] (76 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Вагавая катэгорыя | Цяжкая (звыш 90,892 кг) |
| Стойка | Праўша |
| Рост | 184 см |
| Размах рук | 183 см |
| Прафесійная кар’ера | |
| Першы бой | 5 снежня 1952 |
| Апошні бой | 21 красавіка 1963 |
| Колькасць баёў | 28 |
| Колькасць перамог | 26 |
| Перамог накаўтам | 17 |
| Паражэнняў | 2 |
| Аматарская кар’ера | |
| Колькасць баёў | 74 |
| Колькасць перамог | 63 |
| Накаўтаў | 30 |
| Колькасць паражэнняў | 11 |
| Паслужны спіс (boxrec) | |
Енс Інгемар Юхансан (шведск.: Jens Ingemar Johansson; 22 верасня 1932, Гётэбарг, Вестра-Гёталанд, Швецыя — 30 студзеня 2009, Гётэбарг) — шведскі баксёр-прафесіянал, які выступаў у цяжкай вагавой катэгорыі. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1952 года. Чэмпіён свету ў цяжкай вагавой катэгорыі (1959—1960).
Аматарская кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]У 1952 годзе Інгемар Юхансан удзельнічаў у хельсінкскай Алімпіядзе. Ён дайшоў да фіналу, дзе сустрэўся з амерыканцам Эдам Сандэрсам. За пасіўны бокс у фінале рэферы дыскваліфікаваў шведа. Юхансан быў пазбаўлены медалі за 2-е месца. Міжнародны алімпійскі камітэт узнагародзіў шведа сярэбраным медалём праз 30 гадоў — у 1982 годзе.
1952—1963
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у снежні 1952 года. Амаль усе баі правёў у Швецыі. У траўні 1957 года Юхансан у 5-м раундзе накаўтаваў Генры Купера.
У лютым 1958 года ён у 13-м раундзе накаўтаваў Джо Эрскіна. У верасні 1958 года Юхансан ў 1-м раундзе накаўтаваў непераможаным Эдзі Махена.
У чэрвені 1959 года ён у ЗША сустрэўся з чэмпіёнам свету ў цяжкай вазе Флойдам Патэрсанам. Чэмпіён быў на падлозе сем разоў. У 3-м раундзе швед накаўтаваў амерыканца.
У чэрвені 1960 года адбыўся 2-і бой паміж Юхансанам і Флойдам Патэрсанам. Амерыканец накаўтаваў суперніка ў 5-м раундзе.
У красавіку 1963 года Юхансан перамог па ачках Брайна Лондана. Пасля гэтага бою швед сышоў з бокса. За ўсю прафесійную кар’еру ён ні разу не сустрэўся з баксёрамі, якія мелі адмоўны рэкорд, перамог ўсіх супернікаў, з кім сустракаўся на прафесійным рынгу. Ён правёў 28 баёў, у якіх атрымаў 26 перамог (з іх 17 накаўтам).
Зноскі
- 1 2 Ingemar Johansson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118712748 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 14 снежня 2014.
- ↑ http://www.chicagotribune.com/sports/chi-02-tab-johansson-obitfeb02,0,4506130.story
- ↑ Ingemar Johansson, Who Beat Patterson for Heavyweight Title, Dies at 76 — The New York Times, 2009. Праверана 21 жніўня 2014.