Інгер Бергрэн

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інгер Бергрэн
Eurovisie Songfestival 1962 te Luxemburg, voor Zweden Inger Berggren, Bestanddeelnr 913-6603.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 23 лютага 1934(1934-02-23)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 ліпеня 2019(2019-07-19)[3][4][2] (85 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Дзеці: Gunilla Röör[d]
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса
Інструменты голас[d]
Жанры шлягер[d]
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Інгер Бергрэн (шведск.: Inger Berggren, 23 лютага 1934 — 19 ліпеня 2019) — шведская спявачка.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Інгер Бергрэн нарадзілася ў 1934 г. у парафіі Марыі Магдалены ў Стакгольме. Яна пачала спяваць у аркестры Торэ Сванэруда, затым выступала з Торэ Эрлінгам, Сімонам Брэмам і Ётэ Вільгельмсонам. Яе дэбютнае выступленне адбылося ў 1952 годзе з песняй Nära, некаторы поспех спадарожнічаў песні Vals Intim. Але сапраўдны поспех прыйшоў да Інгер Бергрэн праз дзесяць гадоў з песняй Sol och vår («Сонца і вясна»), з якой яна стала пераможцам шведскага музычнага фестывалю Melodifestivalen 1962. Гэтую песню было вырашана выставіць на конкурс Еўрабачанне-1962, які праводзіўся ў Люксембургу. Іншая спявачка, Лілі Берглунд, таксама праходзіла праслухоўванні на шведскім радыё, але ў выніку была абраная Інгер Бергрэн. Яна з гэтай песняй выступала шостай і заняла 7-е месца. У тым жа годзе песня Інгер Бергрэн Elisabeth serenade («Серэнада Элізабэт») пратрымалася 33 тыдні ў топ-спісе Швецыі. У наступным годзе на конкурсе Melodifestivalen 1963 яе песня Twist till menuett заняла першае месца, хоць Інгер сама не выступала. У конкурсе Melodifestivalen 1967 яна ўдзельнічала ў якасці кампазітара, і песня Vem frågar vinden ў выкананні Товы Карсан заняла пятае месца.

Інгер Бергрэн выступала з песнямі ў 1950-1970-х гадах. Некаторыя яе песні былі шведскімі версіямі амерыканскіх хітоў. У 1970-х гадах яна выкладала спевы ў камуне Тэбю у лене Стакгольм. Яна таксама працавала капельмайстрам у гарадскім тэатры Стакгольма.

Інгер Бергрэн памерла 19 ліпеня 2019 годзе. У яе было дзве дачкі: Элізабэт Юхансан і Гуніла Рер, якая абрала прафесію актрысы і рэжысёра.

Фільмаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Anderssonskans Kalle i busform (1973)
  • Spanarna (ТБ-серыял, 1983)
  • Sömnen (1984)

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 10 студзеня 2016.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 2,4 (unspecified title) Праверана 26 жніўня 2020.
  3. https://www.expressen.se/noje/sangerskan-inger-berggren-ar-dod/ Праверана 29 ліпеня 2019.
  4. https://www.dn.se/kultur-noje/musik/sangerskan-inger-berggren-ar-dod/ Праверана 29 ліпеня 2019.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Dagens Nyheter, 16 верасня 1951, стар 33

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]