Інстытут арабскага свету

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Інстытут арабскага свету (фр.: Institut du monde arabe) — культурная ўстанова ў Парыжы, адкрытая ў 1987 у выніку партнёрства Францыі і 22 арабскіх краін для азнаямлення і распаўсюджвання арабскай культуры.

Будынак інстытута выкананы ў стылі, які змешвае традыцыйныя арабскія арнаменты з сучаснымі заходнімі тэхналогіямі.

Аснову інстытута складае музей, экспанаты якога адлюстроўваюць багатую гісторыю арабскіх краін. Акрамя асноўнай экспазіцыі музей праводзіць часовыя выстаўкі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]