Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН
Федэральная дзяржаўная бюджэтная ўстанова навукі Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава Расійскай акадэміі навук (ІХФ РАН) | |
---|---|
Міжнародная назва | N.N. Semenov Institute of Chemical Physics, RAS |
Заснаваны | 1931 |
Дырэктар | В. А. Надтачэнка |
Размяшчэнне | Расія, Масква |
Юрыдычны адрас | 119991, Масква, вул. Касыгіна, д. 4 |
Сайт | chph.ras.ru |
Інстытут хімічнай фізікі імя М. М. Сямёнава РАН (ІХФ РАН; руск.: Институт химической физики им. Н. Н. Семёнова РАН, ИХФ РАН) — навуковы цэнтр па вывучэнні дынамікі элементарных хімічных працэсаў у розных сістэмах і агрэгатных станах рэчыва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 15 кастрычніка 1931 г. на базе фізіка-хімічнага сектара Ленінградскага фізіка-тэхнічнага інстытута М. М. Сямёнавым — адзіным савецкім лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па хіміі, якую ён атрымаў у 1956 годзе. Мікалай Мікалаевіч Сямёнаў быў яго нязменным дырэктарам да 1986 года. У 1990-м інстытуту было прысвоена яго імя.
ІХФ быў сярод інстытутаў, прыцягнутых да працы над Атамным праектам СССР[1][2].
Будынак ІХФ
[правіць | правіць зыходнік]ІХФ РАН размешчаны ў Маскве па адрасе вул. Касыгіна, 4. Корпус № 1 інстытута не што іншае, як Мамонава дача, пабудаваная пры Кацярыне II для маскоўскага генерал-губернатара В. М. Далгарукава (Крымскага).
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Катэгорыя:Супрацоўнікі Інстытута хімічнай фізікі РАН
- Інстытут біяхімічнай фізікі імя М. М. Эмануэля РАН
- Інстытут праблем хімічнай фізікі РАН
Зноскі
- ↑ Пратакол № 5 пасяджэнні Спецыяльнага камітэта пры Саўнаркаме СССР ад 28 верасня 1945 года, Дадатак 1 «Пастанова аб дадатковым прыцягненні да ўдзелу ў працах па выкарыстанні нутраатамнай энергіі навуковых устаноў, асобных навуковых і іншых спецыялістаў».
- ↑ Пастанова Савета міністраў СССР № 805—327сс ад 9 красавіка 1946 г.