Інстытут імя Гётэ
Выгляд
| Інстытут імя Гётэ | |
|---|---|
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Goethe-Institut |
| Заснаваны | 1951 |
| Сайт |
goethe.de (ням.) goethe.de/en/ (англ.) swb.bsz-bw.de/DB=… |
| Узнагароды | |
Інстытут імя Гётэ (Нямецкі культурны цэнтр імя Гётэ, ням. Goethe-Institut) — германская няўрадавая арганізацыя, задачай якой з’яўляецца папулярызацыя нямецкай мовы за мяжой і садзейнічанне міжнароднаму культурнаму супрацоўніцтву. Найбольш важнай задачай з’яўляецца навучанне нямецкай мове ў якасці замежнай. Таксама мэтай Інстытута імя Гётэ з’яўляецца ўзмацненне міжкультурнага ўзаемадзеяння з Германіяй, якое ўключае не толькі абмен фільмамі, музыкай, літаратурай, але таксама і грамадскімі каштоўнасцямі. Арганізацыя названая ў гонар выбітнага нямецкага паэта Іагана Вольфганга фон Гётэ.
У 2021 годзе аддзяленне Інстытута імя Гётэ ў Мінску было зачыненае на патрабаванне Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь[1].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]| Інстытут імя Гётэ на Вікісховішчы |
Зноскі
- ↑ Актуальнае: прыпыненне дзейнасці. Інстытут імя Гётэ.