Нямецкая мова ў кубе

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
"Самый масавый у свеце урок нямецкай мовы"
На терыторыі фестывалю
Гульня — складванне нямецкіх слоў
Павільён "Школа"
Продаж кніг

Нямецкая мова ў кубе (ням.: Deutsch hoch drei, руск.: Немецкий в кубе) — фестываль нямецкай мовы, які адбыўся ў центры Масквы 13 — 14 верасня 2014 года. З правядзення гэтага фестывалю распачаўся Год нямецкай мовы і літаратуры ў Расіі 2014 — 2015 гадоў, які праводзіўся з ўдзелам маскоўскага Інстытута імя Гётэ і ўключаў багата розных культурных мерапрыемстваў.

Месцам фестывалю стал сад «Эрмітаж» (рус). На працягу 2 дзён адбыліся больш за 40 падзеяў. Усяго ў фестывалі бралі ўдзел паводле звестак арганізатараў каля 18 тысяч чалавек[1].

Галоўныя мэты[правіць | правіць зыходнік]

Паводле афіцыйнай інфармацыі, мэта фестывалю — паказаць людзям, наколькі цікава нямецкая мова і наколькі багатая сучасная нямецкая літаратура. Паведамленне Гётэ-Інстытута паказвае, што гэта мерапрыемства — найважнейшае ў бягучым годзе. Імя фестывалю адзначае, что эфектыўна пазнаваць мову адначасна можна з розных бакоў[2].

Падзеі[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным мерапрыемствам фестывалю лічыцца "самый масавый у свеце урок нямецкай мовы", які правёў Александр Пушной. У нім удзельнічалі 3 тысячы "учняў", яшчэ 10 тысяч аглядалі яго ў інтэрнэце.

У розных частках і павільёнах парку прайшлі таксама іншыя культурныя падзеі: канцерты, заняткі, апавяданні пра сучасную нямецкую літаратуру і паказы новых нямецкамоўных кніг, продаж новых выданняў, розныя гульні. Значную частку ўдзельнікаў фестывалю складалі дзеці рознага ўзросту, якія вывучаюць нямецкую мову; для ніх таксама былі праведзены шматлікія мерапрыемствы.

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Галоўная старонка (на рускай, нямецкай мовах)
  2. Фестиваль «Немецкий в кубе» прошел в Москве, тэлеканал Мір24 (на рускай мове)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]