Інэса Генадзьеўна Белуш

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Інэса Генадзьеўна Белуш
Нараджэнне 1 чэрвеня 1960(1960-06-01) (61 год)
Адукацыя
Дзейнасць палітык

Інэса Генадзьеўна Белуш (нар. 1 чэрвеня 1960, в. Нянадавічы Дзятлаўскага раёна Гродзенскай вобласці) — беларускі педагог, дзеяч мясцовага кіравання, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт.

Працавала настаўнікам рускай мовы і літаратуры Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна, сакратаром — загадчыкам аддзела моладзі, якая вучыцца, і піянераў, другім сакратаром, інструктарам аддзела прапаганды і агітацыі, загадчыкам аддзела прапаганды і агітацыі Лідскага РК ЛКСМБ, кансультантам ідэалагічнай камісіі Лідскага райкама КПБ, настаўнікам рускай мовы і літаратуры, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Мінойтаўскай сярэдняй школы Лідскага раёна. Была інспектарам, галоўным спецыялістам, намеснікам загадчыка аддзела адукацыі, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, начальнікам аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Лідскага райвыканкама.

Выбіралася старшынёй Лідскага раённага Савета дэпутатаў, членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].

Зноскі