Іозеф Готліб Кёльройтэр
Іозеф Готліб Кёльройтэр | |
---|---|
ням.: Joseph Gottlieb Kölreuter | |
Дата нараджэння | 27 красавіка 1733[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 лістапада 1806[2] (73 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік, генетык, натураліст, заолаг |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Альма-матар | Цюбінгенскі ўніверсітэт |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сістэматык жывой прыроды | |
---|---|
Аўтар найменняў шэрага батанічных таксонаў. У батанічнай (бінарнай) наменклатуры гэтыя назвы дапаўняюцца скарачэннем «Kölr.».
Спіс такіх таксонаў на сайце IPNI |
Іозеф Готліб Кёльройтэр (ням.: Joseph Gottlieb Kölreuter; 27 красавіка 1733 - 11 лістапада 1806) — нямецкі батанік.
Кёльройтэр ў 1748 годзе паступіў у Цюбінгенскі ўніверсітэт, дзе вывучаў медыцыну і натуральныя навукі. Падчас навучання зблізіўся з Іаганам Георгам Гмелінам, вядомым даследчыкам Сібіры, прафесарам медыцыны і батанікі ў Цюбінгене. У 1753 годзе пераехаў у Страсбургскі ўніверсітэт, а праз год вярнуўся ў Цюбінген, дзе 1755, абараніў дысертацыю «De insectis coleopteris nec non de plantis quibusdam rarioribus».
Па рэкамендацыі свайго настаўніка і сябра Іагана Гмеліна быў выкліканы ў Пецярбург і ў 1756 вызначаны ад'юнктам батанікі ў Акадэмію навук. У 1756-1760 гадах правёў першыя вопыты па штучнай гібрыдызацыі раслін, вынікі 136 вопытаў былі апублікаваныя.
Пакінуў акадэмію ў 1761 годзе; памёр у Карлсруэ.
Акрамя дысертацыі, апублікаваў некалькі артыкулаў заалагічнага і батанічнага ўтрымання ў "Новых каментарыях" Акадэміі (т. VII-XIX), у «Nova Acta» і «Mémoires», якія пазначаны ў Richter's «Geschichte der Medicin in Russland» (т. III, стар 469 і сл.); «Vorläufige Nachricht von einigen das Geschlecht der Pflanzen betreffenden Versuchen» (Лейпцыг, 1761-1766 (ням.)).
Кёльройтэр першым указаў на ролю насякомых пры апыленні кветак.
Імем Кёльройтэра Эрык Лаксман ў 1772 годзе назваў род дрэў - Кёльройтэрыя (Koelreuteria Laxm.)
Зноскі
- ↑ Josef Gottlieb Kolreuter // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Joseph Gottlob Kölreuter // Brockhaus Enzyklopädie
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Іозеф Готліб Кёльройтэр // БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.243-244