Ёсеф Манес
Ёсеф Манес | |
---|---|
чэшск.: Josef Mánes | |
Дата нараджэння | 12 мая 1820[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 снежня 1871[1][2][…] (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Антанін Манес[d] |
Род дзейнасці | мастак, ілюстратар, графік |
Вучоба | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёсеф Манес (чэшск.: Josef Mánes; 12 мая 1820, Прага — 9 снежня 1871, Прага) — чэшскі мастак, прадстаўнік рамантычнай плыні ў жывапісе.
Жыццё і творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Ёсеф Манес нарадзіўся ў вядомай сям’і мастакоў. Жывапісцамі былі бацька Ёсефа, Антанін Манес, яго брат Гвіда Манес і сястра Амалія Манесава; дзядзька мастака, Вацлаў Манес, быў дырэктарам пражскай Мастацкай акадэміі. Першыя ўрокі жывапісу Ёсеф браў у свайго бацькі. З 1835 па 1844 гады ён вучыцца ў пражскай Мастацкай акадэміі, пад кіраўніцтвам прафесараў Францішка Ткадліка і Хрысціяна Рубена. Затым з’яжджае на два гады для працягу сваёй адукацыі ў Мюнхен. Пасля вяртання з Германіі Ёсеф Манес каля 20 гадоў жыве ў маёнтку графа Фрыдрыха Сільфа-Тарука, у яго палацы ў Чэхах пад Касыржам. Адсюль мастак здзяйсняе паездкі па Маравіі, Славакіі і Польшчы.
Ёсеф Манес прымаў актыўны ўдзел у культурным жыцці сваёй краіны. Ён быў чальцом мастацкага саюза Umělecká beseda, з’яўляўся аўтарам формы і сцягоў для розных грамадска-патрыятычных арганізацый Чэхіі. У 1857 годзе ён здзяйсняе паездку ў Расію, у 1860 годзе — у Італію, адкуль мастак вярнуўся душэўна хворым.
Ёсеф Манес лічыцца адным з найбуйнейшых чэшскіх нацыянальных мастакоў XIX стагоддзя. Да яго шматлікіх палотнаў адносяцца пейзажы, партрэты, гістарычны карціны, жанравыя сцэны, выявы кветак і раслін. Вядомыя яго творы, прысвечаныя вясковаму жыццю, а таксама Пражскага арлоя.
Зноскі
- ↑ а б Joseph Manes
- ↑ а б Josef Manes // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2017. Праверана 11 кастрычніка 2018.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Josef Mánes // Encyklopedie Kroměříže — 2020. Праверана 2 мая 2024.
- ↑ BillionGraves — 2011.