Іосіф Антон Корбут

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іосіф Антон Корбут
Корчак
Корчак
суддзя земскі новагародскі[d]
чашнік новагародскі[d]
дэпутат Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага[d]
з 1788
маршалак шляхты Навагрудскага павета
з 14 жніўня 1810

Нараджэнне 1756
Смерць 1825
Род Карафа-Корбуты[d]
Бацька Андрэй Ігнацій Корбут[d]
Маці ? з Камароўскіх[d]
Жонка Саламея з Гінтараў[d]
Дзеці Міхал Корбут
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені

Іосіф Антон Корбут (1756—1825) — ураднік, дзяржаўны службовец, памешчык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў са шляхецкага роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Сын Андрэя Ігнація Корбута, уласніка Волька Навагрудскага павета, і невядомай з Камароўскіх. Ахрышчаны 2 кастрычніка 1756 г. у Гарадзецкім касцёле.

Суддзя земскі і чашнік навагрудскі адпаведна прывілею караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 13 лістапада 1784 г., таксама ў 1788 г. дэпутат Галоўнага Літоўскага Трыбунала, пазней — камісар грамадзянска-ваенны і парадкавы, камісар па зборы падаткаў пад назвай «ахвяра апошняга гроша». Па грамаце імператара Аляксандра I ад 14 жніўня 1810 г. маршалак навагрудскі.

Валодаў маёнткамі Ужанка і Рудаўка, якія купіў у Плятэраў (1790), і Гарадзея, які купіў у Есьманаў (1794), таксама арандаваў маёнткі Зецяржэў(1786) і Грэск (1797) у князёў Радзівілаў. Па сямейным спісе шляхты 4.12.1797 г., жыў у маёнтку бацькі Рудаўка (203 мужчынскіх і 208 жаночых душ).

Памёр у 1825 г.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Святога Уладзіміра IV ступені.

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Саламеяй з Гінтараў, дачкой стольніка навагрудскага. Дзеці:

  • Міхаіл Філіп Сігізмунд Антон (ахрышчаны 2.5.1795), кандыдат філасофіі, падкаморы навагрудскі.
  • Карнеліуш Феафіл Яўстафій Валяр’ян (ахрышчаны 20.9.1796), кандыдат філасофіі, харунжы земскі Слуцкага павета (1825).
  • Марыя (нар. 1790), у шлюбе з Феліцыянам Вінцэнтавічам Вольскім.
  • Дамінік-Фердынанд-Людвіг (нар. 1806), паручнік Нарвскага гусарскага палка расійскага войска (1834), штабс-ротмістр (1838), маёр расійскага войска.
  • Адам-Ян-Мечыслаў (ахрышчаны 7.04.1812).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]