Міхал Корбут
Міхал Корбут | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне | 1795 | ||||||
Род | Карафа-Корбуты[d] | ||||||
Бацька | Іосіф Антон Корбут | ||||||
Жонка | Соф’я са Слізняў[d] | ||||||
Навуковая ступень | кандыдат філасофіі[d] | ||||||
Званне | паручнік |
Міхаіл Філіп Сігізмунд Антон Корбут — дзяржаўны служачы, памешчык Навагрудскага павета.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхецкага роду Карафа-Корбутаў герба «Корчак». Сын Іосіфа Антона Корбута, чашніка і маршалка навагрудскага, і Саламеі з Гінтараў, дачкі стольніка навагрудскага.
Ахрышчаны 2 мая 1795 г. у Нясвіжскім касцёле. Кандыдат філасофіі. Падкаморы навагрудскі.
Паручнік 17-га палка кавалерыі войска польскага, «не вядома, ці служыў ён у войсках Герцагства Варшаўскага і ці ўвайшоў пасля асабіста ў склад былых войскаў Царства Польскага». У адстаўцы з 19 ліпеня 1817 г. З 1824 г. валодаў маёнткам Дамашэвічы Навагрудскага павета (у 1832 г. 100 рэвізскіх душ).
Прызнаны ў дваранстве пастановамі ад 25.09.1826 г. Гродзенскага дваранскага дэпутацкага сходу з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Гродзенскай губерні, Мінскага дваранскага дэпутацкага сходу ад 30.03.1850 г. з унясеннем у 6-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні, 12.03.1851 г. з унясеннем у 3-ю частку радаводнай кнігі дваран Мінскай губерні. Зацверджаны ўказам Сената.
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]У шлюбе з Соф’яй са Слізняў (22 ліпеня 1805 — 24 студзеня 1878), дачкой харунжага навагрудскага Яна Слізня і сястрой скульптара Рафала. Жонка Соф’я пахаваная на могілках у Друцкаўшчыне (магіла знішчана).
Меў двух сыноў, якія, відаць, памерлі ў раннім дзяцінстве, і дачок, якія валодалі спадчыннымі маёнткамі Рудаўка і Ужанка Навагрудскага павета (у 1786 г. больш за 1000 дзесяцін зямлі):
- Іосіф (нар. 1823);
- Ян (нар. 1825);
- Мацільда, у шлюбе з Кукевічам;
- Саламея (1831 — 18 лютага 1907). У 1892 г. перасялілася разам з сястрой Соф’яй у г. Варшаву, дзе і памерла. Пахавана на могілках у Рудаўцы;
- Соф’я. У 1892 г. перасялілася разам з сястрой Саламеяй у г. Варшаву;
- Міхаліна, у шлюбе з Беліковічам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 77/60 Міхаіл-Філіп-Сігізмунд-Антон // Я — сын Ваш : Статкевічы, Сацкевічы-Статкевічы герба «Касцеша». Карафа-Корбуты герба «Корчак» / Анатоль Статкевіч-Чабаганаў. — Мінск : Роднае слова, 2011. — 592 с. : іл. — (Летапіс беларускай шляхты). ISBN 978-985-90254-1-9