Іосіф (сын Якава)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Peter von Cornelius 002.jpg

Іосіф (іўр.: יוֹסֵף) — адзін з персанажаў біблейскай кнігі «Быццё», першы і любімы сын патрыярха Якава ад Рахілі, якога зненавідзелі ўсе яго браты і прадалі яго ў рабства купцам з каравану, які праходзіў побач іх жытла.

Іосіф быў перапрададзены ў Егіпце царадворцу фараона. Іосіф дасягнуў досыць высокага становішча пры двары фараона, стаў фактычна кіраваць эканамічным жыццём Егіпта. Калі ганімыя голадам прыбылі ў Егіпет за хлебам яго браты, ён прапанаваў ім і ўсяму роду Якава перасяліцца на жыхарства ў Егіпет і выклапатаў у фараона для іх правіндыю Гесем, дзе яны і пасяліліся. Паводле Бібліі, пражыўшы 110 год, ён завяшчаў братам, каб па выхаду з Егіпта яны перанеслі яго прах на радзіму і пахавалі яго там разам з бацькам. Гэты біблейскі сюжэт пра Іосіфа пазней шырока распрацоўваўся ў сусветнай літаратуры і мастацтве эпохі сярэдявечча, Адраджэння і Новага часу (напрыклад, вядомая тэтралогія Т. Мана «Іосіф і яго браты»).[1]

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы:… С. 161.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]