Ірга канадская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірга канадская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Amelanchier canadensis (L.) Medik., 1793


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25112
NCBI  52523
EOL  633504
GRIN  t:2873
IPNI  30053201-2
TPL  tro-27800220

Ірга́ канадская[3] (Amelanchier canadensis) — кветкавая расліна сямейства Ружавыя (Rosaceae)[4].

Буйнарослы від іргі: вышыня яе кустоў або дрэў вагаецца ад 2 да 18 м. Расце ў Паўночным паўшар’і, інтрадукавана на тэрыторыі Беларусі.

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Адрозніваецца тонкімі паніклымі галінамі, якія на адкрытых месцах фарміруюць шырокакруглаватую крону. Лісце прадаўгаватае, буйное, тонкае, пілавата-зубчастае па краях. Цвіце ў сярэдзіне мая. Кветкі белыя або жаўтавата-белыя, у прамых або паніклых гронках. Плады круглаватыя, буйныя (да 1,7 см у дыяметры), цёмна-пурпуровыя, амаль чорныя, з шызаватым налётам, высокіх смакавых якасцей. Выспяваюць у канцы ліпеня — пачатку жніўня.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Ірга канадская дае плады высокіх смакавых якасцяў. Аднак гэты від мала распаўсюджаны ў культуры і практычнага значэння не мае. Яго выкарыстоўваюць у полеахоўным лесаразвядзенні і для азелянення[4].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Митюков А. Д., Налетько Н. Л., Шамрук С. Г. Ирга круглолистная // Дикорастущие плоды, ягоды и их применение. — Мн: Ураджай, 1975. — С. 56—58. — 200 с. — 130 000 экз.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]