Ірга
Ірга | |||||||||||||||||||
Ірга круглалістая (Amelanchier ovalis) — тыпавы від роду. Парастак, лісце і плады | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Amelanchier Medik., 1789 | |||||||||||||||||||
|
Ірга́[1] (Amelanchier) — род раслін трыбы Яблыневыя (Maleae) сямейства Ружавыя (Rosaceae), лістападны хмызняк ці невялікае дрэва.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Навуковая назва роду, Amelanchier, відаць, утворана ад правансальскага слова amelanche, якое «паказвае на мядовы смак пладоў»[2]. На думку М. М. Кадэна і Н. М. Цярэнцьевай, amelanchier (чытаецца амелянчыер) — гэта правансальская назва расліны, паходзіць ад amelanche — назвы пладоў аднаго з відаў роду (Amelanchier ovalis Medik.). Слову прыпісваецца кельцкае паходжанне[3].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Лісце простае, круглявае або авальнае, на хвосціках, дробна- ці буйназубчатыя па краі, зверху цёмна-зялёныя, знізу бледна-зялёныя, восенню жоўта-чырвоныя або цёмна-чырвоныя.
Кветкі шматлікія, белыя або крэмавыя, сабраныя ў шчыткападобныя пэндзлі на канцах парасткаў. Завязь ніжняя. Песцік адзін. Асабліва багатае квіценне і плоданашэнне бывае на верхавінных парастках мінулага года.
Плод — яблык, сінявата-чорны або чырванавата-фіялетавы, з шызым налётам, дыяметрам да 10 мм, ядомае, салодкае, у сярэдняй паласе Расіі спее ў ліпені — жніўні.
Плады ўтрымліваюць да 12 % цукараў, каля 1 % кіслот, 0,5 % дубільных рэчываў, каля 40 мг% аскарбінавай кіслаты, карацін, фарбавальныя рэчывы.
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Вядома 19[4] відаў роду, якія растуць ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я: Паўночная Амерыка, Паўночная Афрыка, Цэнтральная і Паўднёвая Еўропа, Каўказ, Крым, Японія, і некалькі гібрыдных формаў.
Лёгка прыстасоўваючыся да ўмоў, шырока разыходзіцца па свеце, у тым ліку і ў Расіі. Нярэдка сустракаецца здзічэлым. Насенне распаўсюджваецца птушкамі.
На тэрыторыі Беларусі часцей за ўсё сустракаюцца ірга круглалістая (Amelanchier ovalis), ірга каласістая (Amelanchier spicata) і радзей ірга канадская (Amelanchier canadensis)[5].
Класіфікацыя
[правіць | правіць зыходнік]У родзе Ирга больш 10 відаў[6]
- Amelanchier amelanchier (L.) H.Karst.
- Amelanchier arborea (F.Michx.) Fernald
- Amelanchier asiatica (Siebold & Zucc.) Endl. ex Walp.
- Amelanchier bartramiana (Tausch) M.Roem.
- Amelanchier denticulata (Kunth) K.Koch
- Amelanchier gaspensis (Wiegand) Fernald & Weath.
- Amelanchier grandiflora (Wiegand) Wiegand
- Amelanchier integrifolia Boiss. & Hohen.
- Amelanchier lucida (Fernald) Fernald
- Amelanchier oblongifolia (Torr. & A.Gray) M.Roem.
- Amelanchier oreophila A.Nelson
- Amelanchier ovalis Medik. typus — Ірга круглалістая, ці Ірга авалалістая[7]
- Amelanchier sanguinea (Pursh) DC.
- Amelanchier sinica (C.K.Schneid.) Chun
Гібрыдныя роды з удзелам прадстаўнікоў роду
[правіць | правіць зыходнік]- ×Amelasorbus (= Sorbus × Amelanchier)
Ужыванне
[правіць | правіць зыходнік]Багатае квіценне, дэкаратыўныя плады, вытанчаная восеньская афарбоўка лісця, непатрабавальнасць да глеб, засухаўстойлівасць, скараплоднасць, хуткі рост, зімаўстойлівасць, штогадовае плоданашэнне — усё гэта робіць расліну вельмі прывабнай для садоўніка.
Лёгка пераносіць стрыжку, маючы 15-20 і больш роставых парасткаў.
У паўночных раёнах Расіі з'яўляецца адным з надзейных і цягавітых прышчэпаў для карлікавых груш і яблынь.
Плады ўжываюцца ў ежу свежымі, перапрацоўваюцца на варэнне, пасцілу, жэле, віно. Сухія плады — складовая частка кампотаў і кісялёў з сухафруктаў, якая надае ім прыгожую афарбоўку.
Ужыванне ў медыцыне
[правіць | правіць зыходнік]Мноства вітаміну Р дазваляе рэкамендаваць плады расліны і сокі з іх пажылым людзям для ўмацавання сценак сасудаў і павышэння іх эластычнасці, папярэджання інфаркту міякарда і варыкознага пашырэння вен. Плады — добры полівітаміны сродак, іх ужываюць для лячэння гіпа- і авітамінозаў. Яны нармалізуюць сон і ўмацоўвае арганізм. Ужыванне настойкі кветак нармалізуе працу сэрца і зніжае крывяны ціск. У народнай медыцыне сок выкарыстоўваецца для паласкання горла пры ангінах, запаленні паражніны рота, адвары кары і лісця — як звязальны і ахінальны сродак. Сок свежых пладоў валодае звязальнымі ўласцівасцямі і выкарыстоўваецца як лячэбны напой пры засмучэннях кішачніка.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ А. И. Пояркова. Род 730. Ирга — Amelanchier // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор акад. В. Л. Комаров; Редактор тома С. В. Юзепчук. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1939. — Т. IX. — С. 408. — 540 + XIX с. — 5 200 экз.
- ↑ Н. Н. Каден и Н. Н. Терентьева. Выпуск 1. А // Этимологический словарь научных названий сосудистых растений, дикорастущих и разводимых в СССР / МГУ им. М. В. Ломоносова; Под ред. доц. В. Л. Мирошенковой. — М.: Изд-во Моск. ун-та, 1979. — С. 122. са спасылкай на Backer C. A. Verklarend woordenboek der wetenschappelijke namen van de in Nederland en Nederlandschi-Indie in het wild groeiende en in tuinen en parken gekweekte varens en hoogere planten. — Groningen, Batavia, 1936., Gilbert-Carter H. Glossary of the British Flora. — Cambridge, 1964., Smith A. W. A gardener's dictionary of plant names. — N. Y., 1972. і Steam W. T. Botanical Latin. History, grammar, syntax, terminology and vocabulary. — Newton Abbot, 1973.
- ↑ Паводле сайта GRIN. Гл. картку расліны.
- ↑ Дикорастущие плоды и ягоды/Шапиро Д. К., Михайловская В. А., Манциводо Н. И.—2-е изд., перераб. и доп.—Мн.: Ураджай, 1981.—159 с., 16 л. ил.
- ↑ The Plant List: Amelanchier (Праверана 20 кастрычніка 2012)
- ↑ NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Amelanchier Medik. (англ.) (Праверана 16 ліпеня 2009)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ірга // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7). — С. 316.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Амеланхиер // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
- Ирга у «Энциклопедии декоративных садовых растений» (Праверана 3 верасня 2011)
- Ирга Архівавана 16 лютага 2005. на сайце «Усадьба» (Праверана 3 верасня 2011)
- На сайце USDA NRCS (англ.) (Праверана 26 ліпеня 2009)