Ураджай (выдавецтва)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Ураджай
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Заснавана 9 мая 1961
Адрас Мінск

«Ураджа́й» (да 21 жніўня 1963 года — Сельгасвыд БССР) — дзяржаўнае кніжнае выдавецтва, якое працавала з 9 мая 1961 года да 2002 года ў Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавана 9 мая 1961 года як спецыялізаванае выдавецтва «Сельгасвыд БССР» Мінсельгаса БССР. З 21 жніўня 1963 года мела назву «Ураджай». У 2002 годзе выдавецтва ўвайшло ў склад выдавецтва «Беларусь».

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Выпускала літаратуру для патрэб сельскай гаспадаркі па пытаннях земляробства, раслінаводства, жывёлагадоўлі, эканомікі і кіравання, сельскагаспадарчага будаўніцтва, навукова-тэхнічнага прагрэсу, меліярацыі, вядзення прысядзібнай і фермерскай гаспадаркі, падручнікі, навуковыя і метадычныя дапаможнікі і даведнікі, таксама літаратуру па сумежных галінах навуковай і гаспадарчай дзейнасці (біятэхналогіі, экалогіі, прыродазнаўстве і прыродакарыстанні, генетыцы, селекцыі, лясной, воднай гаспадарцы, медыцыне, машынабудаванні, перапрацоўчай прамысловасці, таваразнаўстве і інш.). Выдавала таксама мастацкую і слоўнікавую літаратуру, працы па беларусазнаўстве. Гістарычная тэматыка самастойнымі раздзеламі ўключалася ў падручнікі, у асобных выданнях асвятлялася гісторыя развіцця розных галін сельскай гаспадаркі, сельскагаспадарчай навукі, адукацыі, устаноў і прадпрыемстваў, эканомікі, змен аграрнай палітыкі, развіцця розных сістэм прыродакарыстання, гісторыя вёскі і сялянскага побыту, народных традыцый, духоўнай спадчыны, роля выдатных асоб у гістарычных працэсах краіны. З сярэдзіны 1990-х гадоў выдавецтва ўдзельнічала ў выданні гісторыка-дакументальных хронік «Памяць», з 1998 года пачало выпуск кніг па гісторыі культуры, мастацтва і архітэктуры, літаратуры, усеагульнай гісторыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]