Іржа канюшыны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іржа канюшыны[1] — грыбковае  (польск.) захворванне канюшыны. Яно адносіцца да групы захворванняў, званых іржамі  (польск.), і выклікаецца відам Uromyces trifolii-repentis.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Найбольш праяўляецца ў пачатку цвіцення раслін. На лісці, чаранках, сцяблах і кветаножках утвараецца вялікая колькасць бурых урэдапустул з урэдаспорамі, у канцы вегетацыі паяўляюцца цёмна-карычневыя тэлейтапустулы, якія часта зліваюцца. Зімуюць тэлейтаспоры. Грыб развіваецца толькі на канюшыне[1].

Шкоднасць[правіць | правіць зыходнік]

Пры інтэнсіўным заражэнні лісце засыхае, ападае, затрымліваецца цвіценне. Насенне хворых раслін мае паніжаныя ўсходжасць і энергію прарастання[1].

Сена, моцна заражанае ржою, нельга скормліваць жывёле[1].

Зноскі

  1. а б в г Іржа раслін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 417