Ірландскі фунт
Ірландскі фунт (ірл.: punt Éireannach) — грашовая адзінка Ірландыі, знаходзілася ў звароце да ўвядзення еўра ў 2002 годзе. Абазначаўся ірландскі фунт сімвалам «£» або для пазбягання блытаніны з фунтам стэрлінгаў «IR £».
Першыя выпускі
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню манеты ў Ірландыі былі адчаканены ў 997 годзе, наміналы былі цалкам перанятыя з Англіі і першапачаткова былі роўныя фунту стэрлінгаў. Дзяленне ірландскага было такім жа як і ў англійскага, 1 фунт быў роўны 20 шылінгам, шылінг быў роўны 12 пенсам. У выніку псавання манет ірландскі фунт значна панізіўся ў адносінах да фунта стэрлінгаў. На працягу ўсёй гісторыі прадпрымаліся спробы ўраўанаважыць валюты, але з-за шэрагу прычын курс іх увесь час вагаўся. У 1701 годзе 13 ірландскіх фунтаў прыраўнялі да 12 фунтаў стэрлінгаў, такім чынам 13 ірландскіх медных пенсаў былі роўныя аднаму сярэбранаму англійскаму шылінгу, уласных срэбных манет у Ірландыі тады ўжо не чаканілі. У 1823 годзе быў адчаканены апошні ірландскі медны пені, пасля чаго розныя банкі выпускалі папяровыя грошы, але сваіх манет Ірландыя не мела да сваёй незалежнасці ў 1922 годзе.
XX стагоддзе
[правіць | правіць зыходнік]Пасля атрымання незалежнасці, першыя ірландскія фунты былі выпушчаныя ў 1928 годзе і ў пачатку былі прывязаныя да англійскага фунта стэрлінгаў. Да 1960-х наспела патрэба ва ўвядзенні дзесятковай сістэмы, і пасля абмеркаванняў ў 1969 годзе ірландскі фунт раўняўся 100 пенсам, а не 20 шылінгаў і 240 пенсам як раней. 31 снежня 1998 быў уведзены пастаянны курс еўра да ірландскага фунта € = IR £ 0.787564. У 2002 годзе ірландскі наяўны фунт быў цалкам заменены на еўра. Абмен наяўных фунтаў на еўра ў Ірландыі быў адным з самых хуткіх у Еўропе, за першыя два тыдні 2002 года было абменена 56 % грашовай масы. Усе ірландскія банкноты і манеты, выпушчаныя пачынаючы з 1928 года, могуць быць абменены на еўра ў Цэнтральным Банку Ірландыі ў Дубліне.