Перайсці да зместу

Мовы Ірландыі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мовы Ірландыі
Афіцыйныя мовы Ірландская (42%)
Англійская (94%)
Мовы меншасцяў Шатландская мова
Шэлта
Асноўныя мовы імігрантаў Польская
Асноўныя замежныя мовы Французская (20%)
Нямецкая (7%)
Жэставыя мовы Ірландская мова жэстаў
Паўночна-ірландская мова жэстаў
Раскладка клавіятуры
Ірландскі QWERTY
Крыніцы ebs_243_en.pdf (europa.eu)

Ірландыя — шматмоўная краіна, асноўнай мовай у якой з'яўляецца ірландская мова (гавораць 42 % насельніцтва, прызнаюць роднай мовай 11 %[1]). З канца XIX стагоддзя доўгі час асноўнай мовай краіны была англійская (на гэты момант ёй валодаюць 94 % насельніцтвы[1], пры гэтым 68 % з тых, хто прызнае англійскую няроднай, ацэньваюць свае гутарковыя навыкі на ёй як вельмі добрыя[1]), а на ірландскай гаварыла толькі малая частка насельніцтва; паводле Канстытуцыі Ірландыі абедзве гэтыя мовы з'яўляюцца афіцыйнымі. І ірландская (з 1 студзеня 2007 года[1]), і англійская мовы з'яўляюцца афіцыйнымі мовамі Еўрасаюза.

Да самых часта сустракаемых неафіцыйных моў Ірландыі адносіцца французская (валодаюць 20 % насельніцтва[1]), з-за чаго яе лічаць самай карыснай для вывучэння 58 % насельніцтва[1] (агулам французскую прызнаюць карыснай для вывучэння 64 % насельніцтва[1]). 34 % насельніцтва ведае якія-небудзь мовы акрамя роднай[1] (66 % насельніцтва не валодае замежнымі мовамі). 65 % насельніцтва лічыць, што іх землякі недастаткова добра валодаюць мовамі[1], 64 % лічаць, што замежныя мовы варта вучыць, пры гэтым 85 % гараджан не выкарыстоўваюць замежныя мовы ў паўсядзённым жыцці[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё ж з і Europeans and their Languages (англ.)(недаступная спасылка). europa.eu (1 лютага 2006). Архівавана з першакрыніцы 14 красавіка 2016. Праверана 17 верасня 2010.