Перайсці да зместу

Ірына Іванаўна Дзяругіна

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Іванаўна Дзяругіна
Імя пры нараджэнні укр.: Ірина Іванівна Дерюгіна
Род дзейнасці трэнер, мастацкі гімнаст
Дата нараджэння 11 студзеня 1958(1958-01-11) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Ivan Deryugin[d]
Маці Альбіна Мікалаеўна Дзяругіна
Муж Алег Уладзіміравіч Блахін
Дзеці Ireesha[d]
Альма-матар
Узнагароды і прэміі
Ордэн «Знак Пашаны» ордэн «За заслугі» ІІ ступені ордэн «За заслугі» ІІІ ступені Order of Princess Olga, 1st class Ордэн княгіні Вольгі II ступені Ордэн княгіні Вольгі III ступені
заслужаны трэнер СССР Заслужаны майстар спорту СССР Honored Coach of Ukraine заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Іванаўна Дзяругіна (нар. 11 студзеня 1958, Кіеў) — савецкая украінская гімнастка, заслужаны майстар спорту СССР (1977) па мастацкай гімнастыцы. Адзіная савецкая гімнастка, якая двойчы была абсалютнай чэмпіёнкай свету (у 1977 і 1979). Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай каманды Украіны па мастацкай гімнастыцы, Першы віцэ-прэзідэнт Украінскай федэрацыі гімнастыкі,[1] Прэзідэнт Федэрацыі гімнастыкі Украіны (мастацкая гімнастыка).[2]

Нарадзілася ў сям’і алімпійскага чэмпіёна-пяціборца Івана Канстанцінавіча Дзяругіна і трэнера па мастацкай гімнастыцы Альбіны Дзяругінай.

Ва ўзросце 10 гадоў у 1968 годзе Ірына Дзяругіна паступіла ў Кіеўскае харэаграфічнае вучылішча. З 1976 па 1980 вучылася ў Кіеўскім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.

Уваходзіла ў склад зборнай СССР па мастацкай гімнастыцы з 1972 года і да заканчэння спартыўных выступленняў у 1982 годзе. У складзе каманды Ірына Дзяругіна стала адной з самых тытулаваных гімнастак СССР і свету за ўсю гісторыю мастацкай гімнастыкі. Ірына займала першую прыступку п’едэстала гонару на ўсіх значных спаборніцтвах таго часу: пачынаючы з чэмпіянатаў і кубкаў СССР і заканчваючы чэмпіянатамі Еўропы і свету (1977, 1979). Ірына стала таксама 4-разовай уладальніцай Кубка Інтэрбачання, аднаго з самых прэстыжных спаборніцтваў 1980-х гадоў.

  • 2021 — Ордэн «За заслугі» ІІ ступені — за значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае, навукова-тэхнічнае, культурна-адукацыйнае развіццё Украінскай дзяржавы, узорнае выкананне службовага абавязку і шматгадовую добрасумленную працу[3]
  • 2016 — Ордэн княгіні Вольгі I ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага спорту, дасягненні высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на Гульнях XXXI Алімпіяды, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа[4]
  • 2013 — Ордэн «За заслугі» III ступені — за дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXVII Сусветнай летняй Універсіядзе ў Казані, праяўленую самаадданасць і волю да перамогі, павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украіны[5]
  • 2008 — Ордэн княгіні Вольгі II ступені — за значны асабісты ўклад у развіццё алімпійскага руху, падрыхтоўку спартсменаў міжнароднага класа, забеспячэнне высокіх спартыўных вынікаў нацыянальнай зборнай камандай Украіны на XXIX летніх Алімпійскіх гульнях у Пекіне[6]
  • Ордэн княгіні Вольгі III ступені
  • 2005 — Заслужаны работнік фізічнай культуры і спорту Украіны — за значны асабісты ўклад у развіццё і папулярызацыю фізічнай культуры і спорту на Украіне, дасягненне высокіх спартыўных вынікаў на XXIII Сусветнай летняй Універсіядзе ў горадзе Ізмір (Турэцкая Рэспубліка), павышэнне міжнароднага аўтарытэту Украінскай дзяржавы[7]
  • 1978 — Ордэн «Знак Пашаны»[8]

Зноскі

  1. Керівництво | Українська федерація гімнастики (укр.). UGF. Праверана 19 лістапада 2021.
  2. Дерюгина Ирина. LIGA. Праверана 19 лістапада 2021.
  3. Указ Президента України від 8 березня 2021 року № 92/2021 «Про відзначення державними нагородами України з нагоди Міжнародного жіночого дня»
  4. Указ Президента України від 4 жовтня 2016 № 429/2016 «Про відзначення державними нагородами України спортсменів та тренерів національної збірної команди України на Іграх ХХХІ Олімпіади» (укр.)
  5. Указ Президента Украины № 392/2013 «О награждении государственными наградами Украины» Архівавана 8 ліпеня 2014 года.
  6. Указ Президента України № 804/2008 Про відзначення державними нагородами України спортсменів, тренерів та фахівців національної збірної команди України на XXIX літніх Олімпійських іграх
  7. УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА УКРАЇНИ № 1671/2005 Про відзначення державними нагородами України членів студентської збірної команди України на XXIII Всесвітній літній Універсіаді в Турецькій Республіці. Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2014. Праверана 2 красавіка 2023.
  8. Керівні органи Української федерації гімнастики(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2012. Праверана 2 красавіка 2023.