Ірына Алегаўна Сітнікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Алегаўна Сітнікава
Дата нараджэння 30 сакавіка 1945(1945-03-30) (79 гадоў)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень кандыдат архітэктуры (1972)
Член у

Ірына Алегаўна Сітнікава (нар. 30 сакавіка 1945, Горкі) — беларускі архітэктар. Кандыдат архітэктуры (1972).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла ў 1968 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1968 года — аспірант, асістэнт, старшы выкладчык, дацэнт Беларускага політэхнічнага інстытута[1]. Чытала лекцыйныя курсы «Рэканструкцыя аб’ектаў архітэктуры», «Канструкцыі будынкаў і збудаванняў» для студэнтаў спецыяльнасці «ПГБ»; «Ландшафтная архітэктура» для студэнтаў спецыяльнасці «Архітэктура»; «Ландшафтны дызайн», «Спецыяльныя архітэктурныя канструкцыі», «Тэорыя архітэктуры», «Комплекснае фарміраванне асяроддзя» для студэнтаў спецыяльнасці «Дызайн архітэктурнага асяроддзя». Вядзе практычныя заняткі па архітэктурным праектаванні, кіруе дыпломным праектаваннем, падрыхтоўкай магістраў архітэктуры і аспірантаў[2].

Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сааўтар праекта схемы развіцця і размяшчэння зон адпачынку і турызму БССР. Мае больш за 37[2] публікацый, у т.л. навучальны дапаможнік «Прасторавыя канструкцыі ў архітэктуры» (Мінск, з 1985, з В. К. Алёхіным)[1]. Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў — рэканструкцыя аб’ектаў архітэктуры і элементаў ландшафту, ландшафтная архітэктура[2].

Аўтар аб’ектаў відовішчнага (кінатэатр «Вільнюс»[удакладніць] у Мінску) і рэкрэацыйнага прызначэння ў Рэспубліцы Беларусь[2].

Зноскі

  1. а б в Ситникова Ирина Олеговна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в г Ситникова Ирина Олеговна Архівавана 18 студзеня 2020.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]