Ірына Аляксандраўна Трусава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Аляксандраўна Трусава
Дата нараджэння 22 сакавіка 1957(1957-03-22) (67 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, металург
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук[1] (2005)
Альма-матар
Прэміі
Узнагароды
Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь

Ірына Аляксандраўна Трусава (нар. 22 сакавіка 1957, г. Архангельск, РСФСР) — беларускі спецыяліст у галіне металургіі чорных, каляровых і рэдкіх металаў, прамысловай цеплаэнергетыкі. Доктар тэхнічных навук (2005), прафесар (2005).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла Днепрадзяржынскі індустрыяльны інстытут (1983), Беларускі політэхнічны інстытут (аспірантура, 1987).

Выкладчык Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (з 1987, механіка-тэхналагічны факультэт, кафедра «Металургічныя тэхналогіі», загадчык кафедры).

Навуковыя інтарэсы: распрацоўка рэсурса- і прыродазберагальных цеплатэхналагічных працэсаў у галіне металургіі.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1988), Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь (1998, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Тэорыя высокатэмпературных энерга- і рэсурсазберагальных тэплатэхналагічных працэсаў у машынабудоўлі і металургіі». Удастоена звання «Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь» (2007).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Разработка и внедрение ресурсосберегающей теплотехнологии для слитков и заготовок осепрокатного производства : автореферат диссертации … кандидата технических наук : 05.14.04 / Трусова Ирина Александровна. — Минск, 1988.
  • Трусова Ирина Александровна // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 274. (Інфармацыя: год прысваення вучонай ступені доктара навук «1988» — памылковы.)
  • Трусова Ирина Александровна // Кто есть кто : Доктора наук, профессора, заслуженные деятели науки и лауреаты премий Белорусской государственной политехнической академии : справочник. ― Минск, 2000. — С. 94—95.