Ірына Дзмітрыеўна Фарыён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Фарыён
укр.: Ірина Дмитрівна Фаріон
Дата нараджэння 29 красавіка 1964(1964-04-29) (59 гадоў)
Месца нараджэння Львоў
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнаўца, палітык, філолаг, педагог
Навуковая сфера Філалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Альма-матар Львоўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Івана Франко
Партыя
Член у
Узнагароды
Honorary Diploma of the Verkhovna Rada
Сайт Афіцыйная старонка
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ірына Дзмітрыеўна Фарыён (укр.: Ірина Дмитрівна Фаріон); 29 красавіка 1964, Львоў) — украінскі мовазнаўца, палітычны і грамадскі дзеяч. Сябра Палітрады УА «Свабода», народны дэпутат Украіны сёмага склікання[1], доктар філалагічных навук.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Выхоўвалася ў сям’і бібліятэкара Яраславы Сцяпанаўны і завадскога працаўніка Дзмітрыя Іванавіча. У 1987 скончыла філалагічны факультэт Львоўскага дзяржаўнага універсітэта ім. Івана Франка. У 1996 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю і атрымала ступень кандыдата філалагічных навук. Цяпер працуе на пасадзе дацэнта кафедры ўкраінскай мовы інстытута гуманітарных і сацыяльных навук Нацыянальнага ўніверсітэта «Львоўская палітэхніка». З 2005 з’яўляецца членам Усеўкраінскага аб’яднання «Свабода». Красавік 2006 — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. Верасень 2007 — кандыдат у народныя дэпутаты Украіны ад УА «Свабода», № 3 у спісе. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2006 была абраная дэпутатам. На выбарах у Львоўскую абласную Раду 2010 перамагла ў мажарытарнай акрузе горада Львова, атрымаўшы высокі вынік падтрымкі сярод усіх мажырытаршчыкаў Львоўшчыны — 33 %. З 12 снежня 2012 па 27 лістапада 2014 — народны дэпутат Вярхоўнай Рады VII склікання.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]