Ірына Клімашэўская

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Ірына Клімашэўская
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння:

30 жніўня 1928(1928-08-30) (89 гадоў)

Месца нараджэння:

Менск, Менская акруга, БССР, СССР

Альма-матар:

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага

Літаратурная дзейнасць
Род дзейнасці:

пісьменніца, перакладчыца, літаратуразнавец, журналіст

Ірына Уладзіміраўна Клімашэўская (30 жніўня 1928, г. Мінск) — беларуская журналіст, крытык.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям'і чыгуначніка. Вучылася на аддзяленні журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949—1952). Была літсупрацоўнікам рэдакцыі газеты «Советская Белоруссия» (1952—1954, 1957—1966). У 1954—1957 гадах вучылася ў Літаратурным інстытуце імя М.Горкага ў Маскве, скончыла яго завочна ў 1960 годзе. Працавала ўласным карэспандэнтам газеты «Советская культура» па Беларускай ССР (1966—1968). У 1969—1979 гадах — літсупрацоўнік бюлетэня «Строительство и архитектура Белоруссии». Член СП СССР з 1964 года.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

З першым апавяданнем выступіла ў 1952 годзе. Піша на рускай мове. Аўтар кніжак прозы «Синий Бор» (1960), «Ключики и ключ» (1976), «На долгую память» (1978) і іншыя. Перакладала на рускую мову, выступае як крытык.