Ірына Міхайлаўна Кулеша
Выгляд
| Ірына Кулеша | |
|---|---|
| | |
| Агульная інфармацыя | |
| Пол | жаночы |
| Поўнае імя | Ірына Міхайлаўна Кулеша |
| Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
| Нарадзілася |
26 чэрвеня 1986 (39 гадоў) |
| Грамадзянства |
|
| Рост | 163 см |
| Вага | 75 кг |
Ірына Міхайлаўна Кулеша (нар. 26 чэрвеня 1986, Брэст[1]) — беларуская цяжкаатлетка.
Нарадзілася ў шматдзетнай сям’і. Займалася бегам, валейболам і толькі пасля перайшла ў цяжкую атлетыку[2].
Тры разы запар займала чацвёртае месца — на Алімпіядзе-2008, а таксама на двух чэмпіянатах свету 2010, 2011 гадоў.

Чэмпіёнка Беларусі 2012 года ў вагавай катэгорыі да 75 кг.
Бронзавы прызёр на Летніх Алімпійскіх гульнях у Лондане ў цяжкай атлетыцы сярод жанчын у вагавой катэгорыі да 75 кілаграмаў.
Зноскі
- ↑ sports-reference.com Архівавана 13 снежня 2012. (англ.)
- ↑ Штангістка Ірына Кулеша заваявала алімпійскі бронзавы медаль Архівавана 5 сакавіка 2016. Еўрапейскае радыё