Еўрапейскае радыё для Беларусі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Еўрапе́йскае ра́дыё для Белару́сі, ЕРБ — міжнародная радыёстанцыя з сядзібай у Варшаве, якая выпускае ў эфір навіны, інфармацыйныя і забаўляльныя перадачы з лютага 2006. ЕРБ працуе на ўльтракароткіх хвалях і ў FM-дыяпазон, а таксама праз спадарожнік і Інтэрнэт.

Дэклараванай мэтай радыёстанцыі з'яўляецца распаўсюджванне сярод беларускіх слухачоў актуальнай, сучаснай, незалежнай і сапраўднай інфармацыі, а таксама еўрапейскіх дэмакратычных каштоўнасцей. Акрамя таго, праэкт скіраваны на развіццё новага пакалення журналістаў, якія будуць здольныя да прафесійнай працы на Беларусі пад час пераходнага перыяду да дэмакратыі і вольнага рынку.

Структура ЕРБ[правіць | правіць зыходнік]

Еўрапейскае Радыё для Беларусі — гэта некамерцыйная арганізацыя, заснаваная ў верасні 2005 ў Варшаве. Яе ўдзельнікамі сталі беларускія журналісты і няўрадавыя арганізацыі з Польшчы, Літвы і Чэхіі. Члены Беларускай Асацыяцыі Журналістаў (БАЖ) актыўна спрыялі з'яўленню радыёстанцыі.

Праграмы рыхтуюцца камандай беларускіх журналістаў у Варшаве і Мінску, а таксама сеткай рэпарцёраў у абласцях Беларусі.

Ядром каманды сталі былыя супрацоўнікі іншых радыёстанцый, напрыклад, зачыненай беларускімі ўладамі ў 1996 Мінскага Радыё 101,2 FM, Радыё Свабодная Еўропа, Польскага Радыё, Радыё Рацыя.

Фармат радыё[правіць | правіць зыходнік]

ЕРБ — гэта забаўляльна-інфармацыйная радыёстанцыя. Яе мэтавай аўдыторыяй з'яўляецца ў першую чаргу моладзь ва ўзросце 18-35 гадоў.

Радыё працуе 24 гадзіны на дзень. Кожная гадзіна пачынаецца з выпуску навін працягласцю каля 3 хвілін, а таксама кожныя паўгадзіны выходзіць кароткі агляд апошніх навін. Да таго ж, у эфіры гучаць эканамічныя, культурныя, спартыўныя праграмы, каментары экспертаў па шырокім коле разнастайных пытанняў. Госці і ўдзельнікі перадач на ЕРБ з'яўляюцца вядомымі палітыкамі, пазнавальнымі грамадскімі асобамі, прадстаўнікамі незалежных молодзевых груп і арганізацый. ЕРБ таксама прэзентуе экстрэныя выпускі навін пры неабходнасці.

Значную частку эфіру займае сусветная і беларуская музыка. ЕРБ рэалізуе шэраг праэктаў па падтрымцы беларускіх музыкантаў, напрыклад, штогод ладзіць фестываль “Права быць вольным”/«Be Free» ва Украіне.

ЕРБ выпускае штодзённую інфармацыйную праграму “ЕўраZOOM”. Гэтая перадача, скіраваная на моладзь, нясе ідэю прысутнасці Беларусі ў палітычнай і культурнай прасторы Еўропы.

Дзе слухаць?[правіць | правіць зыходнік]

1. на хвалях FM: у Брэсце і на захадзе Брэсцкай вобласці:

  • на хвалях польскай радыёстанцыі «Radio dla Ciebie» (103.4 FM)
  • Працоўныя дні: 5:00 — 6:45; 7:00 — 7:15; 15:50 — 16:00; 22:00 — 23:00
  • Выходныя: 6:00 — 9:00

у Пінску і на паўднёвым усходзе Брэсцкай вобласці:

  • на хвалях украінскай радыёстанцыі «Мелодія» (107.1 FM)
  • Штодзённа 13:00 — 14:00; 20:00 — 21:00, а таксама штогадзінны выпуск навін, з пачаткам ад 11:55

у Лідскім і Ашмянскім раёнах:

2. на ўльтракароткіх хвалях нізкім:

на беларуска-літоўскім памежжы:

3. праз спадарожнік (24 гадзіны на дзень):

  • HOTBIRD 6, 13° East, част. 11013 MHz (11013 MHz/H/27500)
  • SIRIUS 4, 5° East, част. 12379.62 MHz (12379.62 MHz/H/27500),

4. праз Інтэрнэт (24 гадзіны на дзень):

Інтэрнэт-старонка пашырае і паглябляе змест радыёэфіру, а таксама змяшчае арыгінальную інфармацыю, якая выходзіць па-за межы эфіру. Апошнія навіны, спецыяльныя справаздачы, музычныя праграмы, інтэрвью, фотагалерэі, музычныя чарты, падкасты і шмат што іншае можна знайсці онлайн. Уся інфармацыя пададзеная на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]