Ірына Іванаўна Яцушкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ірына Яцушкевіч)
Футбол
Ірына Іванаўна Яцушкевіч
Нарадзілася 6 снежня 1996(1996-12-06)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства
Пазіцыя паўабаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2018—0000 Дынама-Брэст
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ірына Яцушкевіч (нар. 6 снежня 1996, в. Альшаны, Столінскі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) — беларуская футбалістка, паўабаронца. Скончыла фізіка-матэматычны факультэт Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна (спецыяльнасць «Матэматыка і інфарматыка»)[2].

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Футболам захапілася яшчэ ў школе, выходзячы на поле з хлапчукамі. Гуляла ў школьнай камандзе і ездзіла на спаборніцтвы пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Уладзіміра Іванавіча Кудласевіча. Пазнее пераехала ў Брэст і паступіла ў Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт на фізіка-матэматычны факультэт. Там яе заўважыла трэнер Таццяна Вуглініца і прапанавала выступаць за вобласць і ўзначаліць каманду дзяўчын.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]