Перайсці да зместу

Ісмаіл Ханія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісмаіл Ханія
араб. إسماعيل عبد السلام أحمد هنية
Дата нараджэння 29 студзеня 1962(1962-01-29)[1], 29 студзеня 1963(1963-01-29)[2] ці 8 мая 1963(1963-05-08)[3]
Месца нараджэння
Дата смерці 31 ліпеня 2024(2024-07-31)[4][5]
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Адукацыя
Веравызнанне іслам
Партыя
Член у
Род дзейнасці палітык
Жонка Amal Haniyeh[d][10]
Дзеці Abed al-Salam Haniyeh[d], Amir Haniyeh[d], Hazim Haniyeh[d] і Mohammad Haniyeh[d]
Удзельнік
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісмаіл Ханія (араб. إسماعيل هنية‎; 29 студзеня 1962(1962-01-29)[1], 29 студзеня 1963(1963-01-29)[2] ці 8 мая 1963(1963-05-08)[3], Аль-Шаці[d], Газа31 ліпеня 2024(2024-07-31)[4][5], Тэгеран[7]) — палесцінскі палітык, кіраўнік палітбюро ХАМАС.

Нарадзіўся 29 студзеня 1963 года ў лагеры палесцінскіх бежанцаў аль-Шаці ў сектары Газа. Скончыў Ісламскі ўніверсітэт Газы па кафедры арабскай літаратуры (1987). Уступіў у шэрагі ХАМАС у 1987 годзе.

У 1992 годзе Ісмаіл Ханія быў дэпартаваны ізраільскімі ўладамі ў Паўднёвы Ліван, праз год ён вярнуўся ў сектар Газа і пачаў працаваць у Ісламскім універсітэце. З’яўляўся адным з бліжэйшых памочнікаў духоўнага лідара ХАМАСа шэйха Ахмада Ясіна. У 1998 годзе ён узначаліў яго канцылярыю. У 2004 годзе пасля знішчэння Ясіна і яго пераемніка Абд аль-Азіза Ранцісі Ісмаіл Ханія ўзначаліў урад ХАМАСа ў Газе. У маі 2017 года абраны новым кіраўніком палітбюро ХАМАС. Жыў у Катары.

Многія сыны Ісмаіла Ханіі і іншыя яго сваякі былі ліквідаваныя падчас ваеннай аперацыі «Жалезныя мячы» ў Газе, якая пачалася пасля разні, учыненай 7 кастрычніка 2023 года тэрарыстамі ХАМАСа ў Ізраілі. 20 мая 2024 года Генеральны пракурор Карым Хан запытаў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе выдаць ордар на арышт лідараў ХАМАС, у т.л. Ісмаіла Ханіі.

Забіты ў Тэгеране 31 ліпеня 2024 года. Удар быў нанесены па яго рэзідэнцыі ў сталіцы Ірана, куды ён прыехаў на інаўгурацыю прэзідэнта краіны Масуда Пезешкіяна.

Іран аб’явіў трохдзённую жалобу з-за смерці Ісмаіла Ханіі. Урад краіны заявіў, што забойства дыпламатычнага госця з’яўляецца парушэннем міжнародных правілаў і чалавечых прынцыпаў[11].

  1. а б https://www.middleeastmonitor.com/20240731-hamas-chief-ismail-haniyeh-killed-in-iran-group-says/ Праверана 1 жніўня 2024.
  2. а б https://www.jpost.com/israel-hamas-war/article-812652 Праверана 1 жніўня 2024.
  3. а б https://dunyanews.tv/en/World/827708-who-was-hamas-leader-ismail-haniyeh Праверана 1 жніўня 2024.
  4. а б Hamas-leder Ismail Haniyeh drept i IranVG. Праверана 31 ліпеня 2024.
  5. а б Hamas leader Ismail Haniyeh killed in Iran, group saysnews.sky.com, 2024. Праверана 31 ліпеня 2024.
  6. https://www.aa.com.tr/tr/dunya/suikasta-ugrayan-hamas-siyasi-buro-baskani-heniyyenin-cenazesi-katarda-topraga-verildi/3293349 Праверана 3 жніўня 2024.
  7. а б Hamas leader Ismail Haniyeh is killed in Iran by an alleged Israeli strike, threatening escalationAssociated Press, 2024.
  8. Más de 430 muertos en Israel y Gaza por ataque de Hamas y respuesta de Jerusalén
  9. Los impactantes videos de los ataques de Hamás a Israel — 2023.
  10. The GuardianUnited Kingdom, London: GMG, 1821. — ed. size: 161152 — ISSN 0261-3077
  11. Иран объявил трехдневный траур из-за убийства главы политбюро ХАМАС