Перайсці да зместу

Масуд Пезешкіян

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Масуд Пезешкіян
перс.: مسعود پزشکیان
дэпутат Ісламскага кансультацыйнага савета[d]
2005 — 2024
Міністр аховы здароўя і медыцынскай адукацыі Ірана[d]
2001 — 2005
Папярэднік Mohammad Farhadi[d]
Пераемнік Kamran Bagheri Lankarani[d]
9-ы прэзідэнт Ірана
з 28 ліпеня 2024
Папярэднік Mohammad Mokhber[d]
рэктар[d]
1994 — 2000

Нараджэнне 29 верасня 1954(1954-09-29) (70 гадоў)
Жонка Fatemeh Majidi[d]
Дзеці Захра Пезешкіан[d], Mehdi Pezeshkian[d] і Yousef Pezeshkian[d]
Веравызнанне імамізм[d] і шыіты
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць кардыяхірургія[d] і агульная хірургія[d]
Месца працы
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Іран
Род войскаў Корпус Вартавых Ісламскай рэвалюцыі
Бітвы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Масуд Пезешкіян (перс.: مسعود پزشکیان, азерб. Məsud Pezeşkiyan, مسعود پزشکیان; нар. 29 верасня 1954(1954-09-29), Мехабад[d], Іран[d][1]) — іранскі кардыяхірург, палітык, Прэзідэнт Ісламскай Рэспублікі Іран з 31 ліпеня 2024 года.

Нарадзіліся 29 верасня 1954 года ў горадзе Мехабад іранскай правінцыі Заходні Азербайджан у сям’і іранскага азербайджанца і курдзянкі[2][3].

У 1973 годзе атрымаў дыплом і пераехаў у Заболь служыць па прызыву. Менавіта ў гэты час ён зацікавіўся медыцынай. Пасля заканчэння службы ён вярнуўся ў родную правінцыю, дзе паступіў у медыцынскі інстытут і атрымаў ступень па агульнай медыцыне. Падчас Ірана-Іракскай вайны (1980—1988) Пезешкіян часта бываў на перадавой, дзе адказваў за адпраўку медыцынскіх брыгад і працаваў урачом. Пезешкіян скончыў курс урача агульнай практыкі ў 1985 годзе і пачаў выкладаць фізіялогію ў медыцынскім каледжы.

Пасля вайны працягнуў навучанне па спецыяльнасці агульнай хірургіі ў Тэбрызскім універсітэце медыцынскіх навук. У 1993 годзе атрымаў спецыяльнасць кардыяхірурга ва Універсітэце медыцынскіх навук Ірана. Пазней стаў спецыялістам у галіне кардыяхірургіі, а ў 1994 годзе — прэзідэнтам Тэбрызскага ўніверсітэта медыцынскіх навук і займаў гэтую пасаду на працягу пяці гадоў[4].

Грамадская дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Масуд Пезешкіян — выкладчык Карана і чытальнік Шляху Красамоўства, ключавога тэксту для мусульман-шыітаў[5]. Ён таксама з’яўляецца членам «Таварыства ірана-турэцкага сяброўства»[6].

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Палітычны шлях Пезешкіяна пачаўся, калі ён далучыўся да адміністрацыі Махамеда Хатамі ў якасці намесніка міністра аховы здароўя ў 1997 годзе. Праз чатыры гады ён быў прызначаны міністрам аховы здароўя, прапрацаваўшы на гэтай пасадзе з 2001 па 2005 год. З тых часоў ён пяць разоў абіраўся ў іранскі парламент, дзе таксама займаў пасаду першага намесніка спікера парламента з 2016 па 2020 год[7].

Балатаваўся на прэзідэнцкіх выбарах 2013 года, але зняў сваю кандыдатуру. Зноў балатаваўся на выбары 2021 года, аднак яго кандыдатура была адхіленая.

Да датэрміновых прэзідэнцкіх выбараў 2024 года, пасля гібелі прэзідэнта Ібрагіма Раісі ў авіякатастрофе, Масуд Пезешкіян прайшоў кваліфікацыю і быў дапушчаны да ўдзелу[8]. Разам з Саідам Джалілі прайшоў у другі тур і перамог з вынікам больш за 53 % галасоў.

Заступаючы на прэзідэнцкую пасаду 31 ліпеня 2024 года, Масуд Пезешкіян паабяцаў палепшыць сувязі з замежнымі краінамі і аслабіць абмежаванні сацыяльных свабод унутры Ірана[9].

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Жонка Масуда Пезешкіяна была гінеколагам[10]. У 1993 годзе Пезешкіян страціў жонку і аднаго са сваіх дзяцей у аўтакатастрофе. Ён выгадаваў астатніх двух сыноў і дачку адзін і больш ніколі не ажаніўся. Яго дачка Захра Пезешкіян мае ступень магістра хіміі ў Тэхналагічным універсітэце імя Шарыфа і працавала ў Jam Petrochemical да прыходу да ўлады ўрада Рухані.

Пезешкіян заўзее за футбольны клуб «Трактар»[11].