Існа (Егіпет)
| У гэтага паняцця ёсць іншае значэнне Існа (возера ў Віцебскай вобласці) . |
| Горад | |
| Існа | |
|---|---|
| араб. إسنا | |
| 25°17′35″ пн. ш. 32°33′11″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Рэгіён | Луксор |
| Гісторыя і геаграфія | |
| Вышыня цэнтра | 86 м[1] |
| Водныя аб’екты | Ніл |
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
| Насельніцтва | |
| Насельніцтва | 70000 чалавек (2010) |
| Паказаць/схаваць карты | |
Існа, або Эсна (араб. إسنا) — горад на левым беразе Ніла ў Егіпце. Уваходзіць у склад мухафазы Луксор. Знакаміты старажытным храмам Хнума.
Насельніцтва (2010) — 70 000 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Існа пад назвай Та-Сенет вядома з часоў Тутмоса III, калі тут быў пабудаваны храм багоў Хнума, Нейт і Хекі. У эліністычны і рымскі перыяды храм быў перабудаваны і значна пашыраны. Ён з’яўляўся важным цэнтрам пілігрымак старажытных егіпцян, якія перад уваходам былі абавязаны загадзя адмаўляцца ад сексуальных зносін, пераапранацца ў ільняную вопратку і мыць рукі салёнай вадой.
У час кіравання Дыяклетыяна горад стаў адным з месцаў пераследу хрысціян. У гонар гэтай падзеі ў VI ст. быў заснаваны манастыр мучанікаў, што застаецца важным цэнтрам копцкага хрысціянства і ў нашы дні.
Росквіт Існы адбыўся ў эпоху Фацімідаў — Асманскай Порты (X — XIX стст.), калі ператварыўся ў перакрыжаванне караванных шляхоў у Паўночнай Афрыцы. Землі вакол Існы славіліся вытворчасцю алею і бавоўны. У XIX ст. пачаліся археалагічныя даследаванні храма Хнума і набярэжнай.
У 1906 г. і 1990-х гг. каля Існы былі пабудаваны 2 дамбы, якія злучылі горад з супрацьлеглым берагам Ніла і адначасова паднялі ўзровень рачной вады, што паспрыяла далейшаму развіццю навакольнай сельскай гаспадаркі, але склала пагрозу мясцовым гістарычным каштоўнасцям.
- Эліністычны храм Хнума
- Копцкі касцёл Св. Панны
- Асманскі караван-сарай на базары Аль-Кісарыя
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя галіны эканомікі: харчовая і тэкстыльная прамысловасць, абслугоўванне рачнога і наземнага транспарту, турызм.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Esna — Our Egypt
- History Of Esna Архівавана 20 кастрычніка 2020.
- Esna Temple Ceiling Restored Архівавана 19 кастрычніка 2020.