Іспанская сінагога (Прага)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сінагога
Іспанская сінагога
чэшск.: Španělská synagoga
Spanish Synagogue2.jpg
50°05′25,30″ пн. ш. 14°25′15″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Горад Прага
Канфесія Іўдаізм
Тып будынка сінагога
Архітэктурны стыль псеўдамаўрытанскі стыль
Архітэктар Vojtěch Ignác Ullmann[d] і Josef Niklas[d]
Дата заснавання 1868
Будаўніцтва 18671868 гады

Іспанская сінагога (чэшск.: Španělská synagoga) — сінагога ў Празе, размешчаная ў квартале Ёзефаў. З'яўляецца самай маладой з усіх сінагог Прагі і лічыцца адной з найпрыгажэйшых у Еўропе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раней на гэтым месцы размяшчалася найстарэйшая пражская сінагога Старая школа(чэшск.) бел., пабудаваная у XI стагоддзі. Яна служыла прытулкам для яўрэяў-сефардаў, выгнаным Ізабелай Кастыльскай з Іспаніі ў XV стагоддзі. Колькасць яе вернікаў расла; узнікла неабходнасць пабудаваць больш умяшчальны, добра абсталяваны будынак.

Новая Іспанская сінагога была пабудавана ў 18671868 гадах пад кіраўніцтвам архітэктара Войцеха Ігнаца Ульмана(руск.) бел.. Будаўніцтвам новай сінагогі кіраваў Ян Бельскі(чэшск.) бел.; над раскошным унутраным убраннем працавалі Антанін Баўм і Бедржых Мюнцберг. Тэхнічнае абсталяванне сінагогі было перадавым для свайго часу. У будынак правялі цэнтральнае ацяпленне. Асблівая ўвага надавалася акустыцы храма. Гучанне музыкі ў сінагозе і сёння многія лічаць «чароўным»; вернікі добра чуюць кожнае слова рабіна.

Сінагога ў 1912 годзе

За гады існавання Іспанскую сінагогу не раз рэканструявалі — будынак падвяргаўся разбурэнням, неаднаразова гарэў. У 1936 годзе да храма па праекце Карала Пецанека было прыбудавана дадатковае памяшканне — Зімовая сінагога. У гады Другой сусветнай вайны нацысты зачынілі храм, ператварыўшы яго ў гаспадарчы склад.

За гады вайны будыннак быў значна пашкоджаны. Сінагогу збіраліся знесці, але за яе ўступіўся Інстытут аховы помнікаў; будынак перадалі Яўрэйскай абшчыне Прагі. У 1950-я гады была выканана рэстаўрацыя інтэр'ера. У 19951998 гг. правялі тэхнічную рэканструкцыю будынка і аднаўленне фасада.

У канцы XX стагоддзя будынак Іспанскай сінагогі быў адрэстаўраваны. Сёння сінагога служыць рэлігійным і культурным мэтам яўрэйскай абшчыны. Тут праходзяць набажэнствы, гучаць камерныя канцэрты; па папярэднім запісе праводзяцца сапраўдныя іўдзейскія вяселлі. На другім паверсе размешчана экспазіцыя пражскага Яўрэйскага музея.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Купал сінагогі
Галерэя з арганам
Біма

Іспанская сінагога выканана ў псеўдамаўрытанскім стылі і ўяўляе сабой будынак квадратнай формы з купалам, размешчаным прама над цэнтральным памяшканнем. Фасад храма быў прарэзаны двума радамі арачных маўрытанскіх вокнаў у форме падковы; франтон і карнізы ўпрыгожылі ўзорыстымі зубцамі. Архітэктурная кампазіцыя сінагогі нетыповая для кананічнай іўдзейскай культуры.

Інтэр'ер уражвае фантастычнай раскошай і тонкай дэталізацыяй. Усе ўнутраныя сцены, скляпені, люнеты і аркі пакрыты арнаментам з выкарыстаннем маўрытанскіх і яўрэйскіх матываў, геаметрычных і кветкавых узораў. У роспісы пераважаюць чырвоныя і зялёныя тоны, яркая пазалота. Усходнюю сцяну ўпрыгожвае вітраж у форме Зоркі Давіда; пад ім размешчаны «Каўчэг Торы». Малельныя лавы размешчаны ў цэнтры радамі, па ўзоры хрысціянскага храма. Жаночая галерэя, пабудаваная пры рэканструкцыі 1928 года, знаходзіцца наверсе. Гэту частку храма, адкрытую ў бок цэнтральнага нефа, падтрымліваюць чыгунныя калоны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.