Істад
| Населены пункт | |||
| Істад | |||
|---|---|---|---|
| шведск.: Ystad[1] | |||
|
|||
| 55°26′05″ пн. ш. 13°49′31″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна | |||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Водныя аб’екты | Baltic Proper[d] | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 0411 | ||
| ystad.se | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Істад (швед. Ystad) — горад у Швецыі, адміністрацыйны цэнтр Істадскай камуны ў лене Сконэ. На 2010 год у горадзе пражывала 18 350 жыхароў.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню горад быў згаданы ў 1244 годзе. Францысканскі манастыр Гробрэдраклострэт быў заснаваны ў 1267 годзе. У XIV стагоддзі Істад далучыўся да Ганзы. Хартыя 1599 года дала гораду права гандляваць буйной рагатай жывёлай. У 1658 годзе горад, разам з усёй правінцыяй Сконэ, адышоў ад Даніі да Швецыі згодна з Роскільскім мірным дагаворам; у той час яго насельніцтва складала прыблізна 1600 чалавек. У 1850 годзе насельніцтва дасягнула 5000. У 1866 годзе ў Істадзе была пабудавана чыгунка. Затым яго насельніцтва ўзрасло да 10 тыс. чалавек. Пасля Другой сусветнай вайны была адкрыта паромная пераправа ў Польшчу і на дацкі востраў Борнхальм.
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Люке Лі — шведская спявачка
- Ліна Нільсан — шведская футбалістка
- Франс (спявак)
