Франс (спявак)
| Франс | |
|---|---|
| | |
| Род дзейнасці | спявак, аўтар песень |
| Дата нараджэння | 19 снежня 1998[1] (27 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Грамадзянства | |
| Сайт | fransjeppssonwall.com (шведск.) |
Франс Епсан Уол (шведск.: Frans Jeppsson Wall, нар. 16 снежня 1998), вядомы пад псеўданімам Франс — шведскі спявак. Выйграў конкурс Melodifestivalen 2016, прадстаўляў Швецыю на Еўрабачанні 2016 з песняй «If I Were Sorry».
Жыццё і кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Першыя поспехі
[правіць | правіць зыходнік]
Франс нарадзіўся ў Істадзе, Правінцыя Сконэ, Швецыя. Ён стаў вядомы дзякуючы яго сумесным з рок-гуртом Elias хітам, прысвечаным футболу, у тым ліку хіту 2006 года «Who’s da Man»,[2] у гонар шведскага футбаліста Златана Ібрагімавіча.[3] Песня заставалася на вяршыні Sverigetopplistan, афіцыйнага шведскага хіт-парада, на працягу 13 тыдняў.[3]
Да Калядаў 2006 года, ён запісаў песню «Kul med Jul»,[4] якая дасягнула 24-га радка сярод топ-трыццаці хітоў Швецыі.[5]
Яшчэ адным поспехам Франса стаў хіт 2008 года «Fotbollsfest»,[6] песня ў падтрымку шведскай нацыянальнай футбольнай каманды.[7]
Melodifestivalen і Еўрабачанне 2016
[правіць | правіць зыходнік]Пасля некалькіх гадоў адсутнасці ў чартах, Франс вярнуўся для ўдзелу ў конкурсе Melodifestivalen 2016, каб дамагчыся права прадстаўляць Швецыю ў конкурсе песні Еўрабачанне 2016 з песняй «If I Were Sorry»,[8][9] якую сумесна напісалі Оскар Фагельстрём, Мікаэл Саксэль, Фрэдрык Андэрсан і сам Франс. Ён выканаў яе падчас апошняга, чацвёртага паўфіналу ў горадзе Еўле і трапіў непасрэдна ў фінал.[9][10]
Адразу пасля выканання песні, быў выдадзены сінгл, які стаў вельмі папулярным і заняў першы радок у шведскім топ-лісце Sverigetopplistan ужо на першым тыдні пасля выхаду.[11] Песня таксама ўвайшла ў так званыя «Spotify Viral charts» у Швейцарыі, Тайвані, Ісландыі, Уругваі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Нарвегіі, Францыі, Даніі, Турцыі і Германіі.[12] 12 сакавіка 2016 года Франс выйграў фінал конкурсу Melodifestivalen 2016, набраўшы 156 балаў, і будзе прадстаўляйць Швецыю ў фінале конкурсу Еўрабачанне 2016, які пройдзе 14 мая 2016 года ў Стакгольме.[13][14]
Ва ўзросце 17 гадоў, Франс стаў самым маладым пераможцам шведскага конкурсу Melodifestivalen за апошнія 33 гады, і другім сымым маладым за ўсю гісторыю конкурсу, пасля спявачкі Каролы, якой было 16 гадоў падчас яе перамогі ў 1983 годзе.[15]
Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]Бацька Франса — Марк — нарадзіўся ў Нігерыі ў сям’і нігерыйскай маці і бацькі-англічаніна.[16] Маці Франса — шведка. У выніку ён выхоўваўся, размаўляючы на англійскай і шведскай мовах.[17] Франс пражыў значную частку свайго жыцця ў Лондане, дзе ва ўзросце 15 гадоў на працягу года вывучаў музыку.[18][19] У яго ёсць сястра-двайнятка.[20]
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Альбомы
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Падрабязнасці | Найвышэйшае месца ў чартах |
|---|---|---|
| SWE | ||
| Da Man |
|
20 |
Сінглы
[правіць | правіць зыходнік]У якасці лідзіруючага выканаўцы
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Найвышэйшае месца ў чартах | Альбом |
|---|---|---|---|
| SWE | |||
| 2006 | "Kul med Jul" | 24 | Da Man |
| 2008 | "Fotbollsfest" |
1 | |
| 2016 | "If I Were Sorry" | 1 | Melodifestivalen 2016 |
У якасці выканаўцы-ўдзельніка
[правіць | правіць зыходнік]| Год | Назва | Найвышэйшае месца ў чартах | Альбом |
|---|---|---|---|
| SWE | |||
| 2006 | "Who's da Man" |
1 |
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Frans // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Elias feat Frans — Whos´s da man. 18 June 2006.
- 1 2 9 år efter klassiska Zlatan-låten – så gick det sen för Frans. Lajkat. Праверана 12 March 2016.
- ↑ Frans: Kul Med Jul. 7 August 2007.
- ↑ Linus Oleander. Kul Med Jul av Frans(недаступная спасылка). Radiofy. Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2019. Праверана 29 February 2016.
- ↑ OFFICIAL SOCCERVIDEO FRANS AND THE SWEDISH TEAM. 5 June 2008.
- ↑ Elias feat Frans - Fotbollsfest. Праверана 29 February 2016.
- ↑ Frans – If I Were Sorry - SVT Play. SVT Play. Праверана 29 February 2016.
- 1 2 Molly Sandén och Frans vidare till final i Melodifestivalen - Melodifestivalen. Expressen. Праверана 29 February 2016.
- ↑ Angus Quinn. MELODIFESTIVALEN AUDIENCE RESULTS: FRANS WINS IN LANDSLIDE. Wiwibloggs. Праверана 12 March 2016.
- ↑ Frans discography. 'swedishcharts.com'. Hung Medien. Праверана 9 February 2016.
- ↑ Angus Quinn. Melodifestivalen 2016: Frans storming Spotify charts globally. Wiwibloggs. Праверана 13 March 2016.
- ↑ William Lee Adams. Melodifestivalen 2016 results: Frans wins with "If I Were Sorry". Wiwibloggs.com. Праверана 12 March 2016.
- ↑ Eurovision Sweden: Frans wins Melodifestivalen 2016!. esctoday.com. Праверана 12 March 2016.
- ↑ Frans överlägsen segrare i finalen. svt.se. Праверана 12 March 2016.
- ↑ http://www.ystadsallehanda.se/sport/fodd-i-nigeria-bott-i-england-bosatt-i-sverige Född i Nigeria, bott i England, bosatt i Sverige
- ↑ Mårtensson, Ulf. Frukost med Mello-Frans(нявызн.)(недаступная спасылка). Ystads Allehanda (26 лютага 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2016. Праверана 12 March 2016.
- ↑ Sveriges Radio. Vad hände med Frans som sjöng Zlatanlåten?. Праверана 13 March 2016.
- ↑ Frans Jeppsson Wall: ’Jag var rädd att det här skulle hända’. Aftonbladet. Праверана 13 March 2016.
- ↑ Ulf Mårtensson. Frans: Jag är i chocktillstånd(недаступная спасылка). Ystads Allehanda (12 сакавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2016. Праверана 13 March 2016.
- 1 2 3 Hung, Steffen. Discography Frans. Swedish Charts Portal. Hung Medien (Steffen Hung).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны вэб-сайт
Архівавана 27 жніўня 2013.