Істанус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Істанус — у хецкай міфалогіі бог сонца. Імя Істанус запазычана ў эпоху Старажытнахецкага царства з міфалогіі хаці (Эстан) і выцесніла індаеўрапейскае імя Тыват ці Тыят. Істануса ўяўлялі ў выглядзе чалавека з блакітнай барадой, які на калясніцы, запрэжанай чацвёркай коней, аб'язджае неба.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]