Італа Дэ Дзан
італ.: Italo De Zan | |
![]() | |
Асабістая інфармацыя | |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 1 ліпеня 1925[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 сакавіка 2020[2] (94 гады) |
Месца смерці | |
Інфармацыя пра гоншчыка | |
Спецыялізацыя | велагоншчык, веласіпедны спорт, |
![]() |
Італа Дэ Дзан (італ.: Italo De Zan; 1 ліпеня 1925, Сан-Ф’ёр, Італія — 9 сакавіка 2020, Трэвіза, Італія) — італьянскі велагоншчык, пераможца велагонкі Мілан — Турын 1947 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прафесійную кар’еру пачаў у 1946 годзе. Абараняў колеры італьянскіх велакаманд Olmo, Lygie-Pirelli, Atala-Pirelli, Stucchi і Vicini. Сярод найбуйнейшых дасягненняў варта адзначыць перамогу на велагонцы Мілан — Турын (1947), перамогу на 10-м этапе гонак Джыра д’Італія (1948), «бронзу» ў гонцы Джыра дзі Ламбардзія (1948) і шматлікія перамогі ў гонках класам ніжэй. Завяршыў кар’еру ў 1952 годзе.
Памёр 9 сакавіка 2020 года з-за ускладненняў, выкліканых каронавірусам Covid-19.
Старэйшы брат Італа Дэ Дзана — Даменіка — таксама быў велагоншчыкам, аднак яго вынікі значна больш сціплыя за поспехі малодшага брата[4].
Зноскі
- ↑ Italo De Zan // https://firstcycling.com/rider.php?r=2701
- ↑ Italo De Zan // Ciclismo llora Italo De Zan, víctima de covid — 2011. Праверана 19 сакавіка 2020.
- ↑ Coronavirus a Treviso, morto Italo De Zan: l'ex campione di ciclismo amico di Coppi e Bartali — Il Mattino, 2020. Праверана 11 сакавіка 2020.
- ↑ Профиль спортсмена. Доменико Де Дзан (англ.). «Cycle Base». Праверана 23 марта 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Профіль на Cycling Archives. (англ.)