Італьянскі саюз барацьбы
Італьянскі саюз барацьбы | |
---|---|
італ.: Fasci Italiani di Combattimento | |
Лідар | Беніта Мусаліні |
Дата заснавання | 23 сакавіка 1919 |
Дата роспуску | 9 лістапада 1921 |
Штаб-кватэра | Мілан |
Краіна | |
Ідэалогія | фашызм |
Партыйны друк | Il Popolo d'Italia |
Італьянскі саюз барацьбы (італ.: Fasci Italiani di Combattimento) — палітычная арганізацыя Італіі, створаная Б. Мусаліні 23 сакавіка 1919. У 1921 арганізацыя была пераўтворана ў Нацыянальную фашысцкую партыю.
23 сакавіка 1919 у клубе Прамыслова-камерцыйнага саюза на плошчы Сан-Сеполкро (Мілан) быў праведзены ўстаноўчы з'езд «Саюза барацьбы»[1].
Адным з галоўных пунктаў Устаноўчага маніфеста было патрабаванне аб анексіі Фіўмэ і Далмацыі. Адначасова «Саюз барацьбы» выступіў прыхільнікам усеагульных выбараў, 8-гадзіннага рабочага дня, за ўдзел рабочых у тэхнічным кіраўніцтве прадпрыемствамі, аднаразовага прагрэсіўнага падатку на капітал і секвестра 85 % ваенных прыбыткаў, нацыяналізацыі ўсіх ваенных прадпрыемстваў[2].
Газета «Il Popolo d'Italia» пісала:
Мы дазваляем сабе раскошу быць арыстакратамі і дэмакратамі, кансерватарамі і прагрэсістамі, рэакцыянеры і рэвалюцыянерамі, легалістамі і ілегалістамі ў адпаведнасці з абставінамі часу і асяроддзем, у якім мы вымушаны дзейнічаць |
19 ліпеня 1919 Б. Мусаліні заявіў, што фашысты ў залежнасці ад абставін звяртаюцца «да супрацоўніцтва класаў, барацьбе класаў і экспрапрыяцыі класаў»[4]. Першапачаткова «Саюз барацьбы» выступаў выключна як гарадскі рух.
Фашызм не можа распаўсюджвацца за межамі горада |
, — пісала газета Il Popolo d'Italia ў ліпені 1919. Аднак прыкладна з сярэдзіны 1920 фашысты ўсё часцей сталі звяртацца да праблем, якія хвалявалі італьянскае сялянства[5].
Падчас хваляванняў на глебе голаду летам 1919 «Саюз барацьбы», праз сваю газету абвяшчаў, што
Мы аб'яўляем поўную салідарнасць з насельніцтвам розных правінцый, што паўсталі супраць тых, хто морыць яго голадам... Патрэбны канкрэтныя і рашучыя дзеянні. У барацьбе за ажыццяўленне сваіх святых правоў натоўп абрыне гнеў не толькі на маёмасць злачынцаў, але і на іх саміх |
[6].
Сацыял-ліберальная газета «Corriere della Sera» пісала, што адна група італьянскай буржуазіі мае
сваё меркаванне адносна камуністаў і анархістаў і лічыць вельмі карысным прымяненне дубінкі ў вырашэнні сацыяльнага пытання... [Яны] радуюцца, назіраючы, як фашысты абараняюць той парадак, які ім даспадобы, і перш за ўсё паляць палаты працы і рэдакцыі газет. |
Іншая група
разглядае фашызм як рэакцыю ў адказ на дзеянні сацыялістаў, [і яны] спадзяюцца, што фашысты абмяжуюць свой тэрор неабходнымі рамкамі. |
Выкарыстоўваючы розныя дзеянні, фашысты звярталіся і да радыкальных метадаў — тэрору. Так, за першае паўгоддзе 1921 фашысты разграмілі 726 памяшканняў дэмакратычных арганізацый. Аб'ектамі тэрору былі арганізацыі, размешчаныя галоўным чынам у сельскай мясцовасці, у раёнах дзе найбольш моцныя былі пазіцыі камуністычных і сацыял-дэмакратычных арганізацый. З агульнай колькасці разгромленых памяшканняў арганізацый больш за палову даводзілася на даліну ракі По (276) і Таскане. У гарадах пагромаў, з удзелам фашыстаў, было менш. Так за аналагічны перыяд у гарадах было разгромлена 141 памяшканне арганізацый[8].
Была створана цэлая сетка палітычных арганізацый «Саюза барацьбы». На 1-м кангрэсе было прадстаўлена 22 мясцовых «фашы», якія налічвалі каля 17 тыс. членаў[9].
На парламенцкіх выбарах у лістападзе 1919 «Саюз барацьбы» не атрымаў ні аднаго мандата[10].
Кангрэсы
[правіць | правіць зыходнік]- I кангрэс (9—10 кастрычніка 1919) — Фларэнцыя
- II кангрэс (24—25 мая 1920) — Мілан
- III кангрэс (7—10 лістапада 1921) — Рым
Зноскі
- ↑ Фашистский переворот в Италии
- ↑ Chiurco, G. Storia della rivoluzione fascista. V. I. — Firenze, 1929. — P. 100—101, 240—242.
- ↑ Tasca, A. Nascita e avvento del fascismo. — Firenze, 1950. — P. 67.
- ↑ Tasca, A. Nascita… — P. 54.
- ↑ История фашизма в Западной Европе / АН СССР, Институт всеобщей истории; Редкол.: Г. С. Филатов [и др.]. — М.: Наука, 1978. — 613 с. — С. 54
- ↑ История фашизма в Западной Европе… — С. 53
- ↑ История фашизма в Западной Европе… — С. 59—60
- ↑ История фашизма в Западной Европе… — С. 59. У кнізе прыведзены дадзеныя італьянскага гісторыка Г. К'юрко (G. Chiurco)
- ↑ Chiurco, G. Storia della… V. III. — Firenze, 1929. — P. 580.
- ↑ История фашизма в Западной Европе… — С. 54