Перайсці да зместу

Іфрыкія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рымская правінцыя Афрыка (пазначана чырвоным).

Іфрыкія (إفريقية) — сучасная арабская назва Афрыкі. У гістарычным кантэксце пазначае землі, якія ўваходзілі ў рымскую правінцыю Афрыка і кіраваліся дынастыяй Аглабідаў. Цяпер сярэднявечная Іфрыкія ляжыць у межах Туніса, заходняя частка — у складзе Алжыра, усходняя — у Лівіі. Сталіцай арабскай Іфрыкіі быў Кайруан. На поўдзень ад Іфрыкіі ляжалі княствы Джэрыдскай упадзіны.

Перад арабскім заваяваннем гэта тэрыторыя была падпарадкавана Візантыі. Яе насялялі хрысціяне, яўрэі і язычніцкія берберскія плямёны. Да 698 года арабы цалкам падпарадкавалі Магрыб і зруйнавалі Карфаген. Цэнтр кіравання перамясціўся ў Кайруан. З 800 года ў Іфрыкіі кіравала дынастыя Аглабідаў. У канцы 9 ст. Іфрыкія трапіла пад уладу ісмаілітаў, якія ўсталявалі Фацімідскі халіфат. Праўленне Фацімідаў працягвалася да 1171 года. З 1230 года ў Іфрыкіі кіравалі Хафсіды, а ў 1574 годзе яе заваявала Асманская імперыя.