Аглабіды

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзяржава Аглабідаў у часы найбольшага росквіту

Аглабі́ды — арабская феадальная дынастыя ў Іфрыкіі (сучасны Туніс), якая кіравала ў 800909 гадах. Заснавальнік — Ібрагім ібн аль-Аглаб (800812), сын аднаго з ваеначальнікаў халіфата Абасідаў, намесніка Іфрыкіі ў 785787 гадах.

Абапіраючыся на арабскую ваенную арыстакратыю і вярхі гарадскога насельніцтва, Аглабіды стварылі ў рамках Абасідскага халіфата незалежны суніцкі эмірат са сталіцай у Кайруане, але пад сюзерэнітэтам Абасідаў. У сістэме кіравання яны прытрымліваліся іх палітыкі; быў створаны цэнтралізаваны адміністрацыйны апарат на чале з візірам, кяцібамі (сакратарамі), якія загадвалі асобнымі галінамі кіравання, і вярхоўным кадзі ( суддзёй), які сачыў за захаваннем прынцыпаў шарыяту. Разумнае кіраванне, шырокае ірыгацыйнае будаўніцтва, укараненне новых прыёмаў земляробства прывялі да ўздыму сельскай гаспадаркі (суднабудаванне, выплаўка металаў, выраб зброі і асаднай тэхнікі, шаўковых, парчовых тканін, вырабаў са шкла, паласаў і інш.)

Вялікая кайруанская мячэць — помнік эпохі Аглабідаў.

У эміраце са змяшаным араба-раманскім, часткова берберскім насельніцтва хутка ішоў працэс арабізацыя. Да гэтага ў значнай ступені прыводзілі шырокія сувязі з Усходам, заснаванне ў Кайруане акадэміі «Дом мудрасці» ( Байт аль-хікма), грамадскіх бібліятэк, пераклады на арабскую мову лацінскіх твораў па прыродазнаўчым навукам і г.д.. Хоць большасць насельніцтва пры Аглабідах складалі хрысціяне, вядучая роля ў рэлігійна- палітычным жыцці належала мусульманам- сунітам.

У VIII стагоддзі прадстаўнікі арабскай арыстакратыі Аглабідаў змагаліся з берберскімі харыджыцкімі паўстаннямі ібадзітаў, якія ахапілі ўсю Паўночную Афрыку. У 849 годзе вярхоўны кадзі Сахнун ібн Саід здзейсніў рэлігійную рэформу, зацвердзіў малікізм у якасці галоўнай рэлігійнай дактрыны. У галіне знешняй палітыкі Аглабіды выступалі як саюзнікі Абасідаў, супрацьстаялі Амеядскім кіраўнікам Іспаніі, Рустамідам, Ідрысідам і іншым алідскім кіраўнікам Магрыба, у 1180 годзе адбілі напад егіпецкіх войскаў Тулунідаў. У 827902 гадах падчас доўгай вайны, у перыяд кіравання Зіядэт-Алаха I, яны выгналі візантыйцаў з Сіцыліі , у 840 годзе высадзіліся на поўдні Апенінскага паўвострава Калабрыі), у 846 годзе здзейснілі напад на Рым. Аднак паўстанне арабскай арыстакратыі і апазіцыя факіхаў ( правазнаўцаў), якія абвінавачвалі Аглабідаў у пагардзе асноўнымі прынцыпамі ісламу, прымусілі эмір аў аддаліцца ад арабскага войска ( джунда) і мяшчан, усё больш абапіраючыся на асабістых кліентаў ( мавалі) са славян ( сакаліба) і лангабардаў, а таксама на чорную гвардыю абідаў (рабоў).

З прычыны падатковага ціску, эксплуатацыі чыноўнікаў і суперніцтва плямёнаў улада Аглабідаў аслабла і ў рэшце рэшт пала пад націскам шыіцкіх рухаў. Шыіты, якія абапіраліся на плямёны кетама разбілі Аглабідаў. Апошні эмір, Зіядэт-Алах ІІІ у 909 годзе бег з рэзідэнцыі эміраў Ракады, якая стала цэнтрам новаўтворанага халіфата Фацімідаў.

Эміры дынастыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Ібрагім І ібн эль-Аглаб — 800-812
  • Абдалах І ібн Ібрагім — 812-817
  • Зіядэт-Алах І — 817-838
  • Абу Ікаль ібн эль-Аглаб — 838-841
  • Мухамед І ібн эль-Аглаб — 841-856
  • Ахмед ібн Мухамед — 856-861
  • Зіядэт-Алах II - 863-864
  • Мухамед ІІ ібн Ахмед эль-Маіт — 864-875
  • Ібрагім ІІ ібн Ахмед — 875-902
  • Абдалах ІІ Мухамед — 902-903
  • Зіядэт-Алах III — 903-909

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  • Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974-1985.
  • Советская историческая энциклопедия, Москва, 1961
  • Африка. Енциклопедичний довідник. Т.1-2. Москва, 1986

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]