Іштван Запальяі
| Іштван Запальяі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Іштван Запальяі (літаграфія XIX стагоддзя) | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Emeric Zápolya[d] | ||||||
| Пераемнік | Péter Geréb[d] | ||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Konrad von Oels[d] | ||||||
| Пераемнік | John Filipec[d] | ||||||
|
|||||||
| Пераемнік | John Filipec[d] | ||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
XV стагоддзе
|
||||||
| Смерць |
25 снежня 1499 |
||||||
| Род | Запальяі[d] | ||||||
| Бацька | Уладзіслаў Запальяі[d] | ||||||
| Жонка | Ядвіга Цешынская[d] | ||||||
| Дзеці | Барбара Запальяі, Ян Запальяі і György Zápolya[d] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Партыя | |||||||

Іштван Запальяі (у латынізаваным варыянце Стэфан, венг.: Szapolyai István; ? — 23 снежня 1499, Папа) — венгерскі магнат, граф Сепеш, князь (ваявода) Трансільваніі, намеснік караля Венгрыі Мацьяша I у Сілезіі, Лужыцы і Аўстрыі, палацін Венгерскага каралеўства (1492—1499).
Уладальнік Спішскага Града, самага вялікага замка Славакіі з 1464 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Прадстаўнік заможнага роду венгерскіх феадалаў Запальяі (венг.: Zapolyai, Szapolyai). Сын Уладзіслава Запальяі, уладальніка Шоймаша, малодшы брат Імрэ і Міклаша. Выхоўваўся ў замку Корвінаў — Хуньядзі пры двары Янаша Хуньядзі, а пазней яго сына Мацьяша I.
Зрабіў выдатную кар'еру. Праціўнік абрання Уладзіслава III (Уласла) каралём Венгрыі ў 1440 годзе, падтрымліваў кандыдатуру іншага Ягелона.
У 1453 годзе стаў гетманам Верхняй Венгрыі. У 1474—1481 гадах быў намеснікам караля Мацьяша Корвіна ў Сілезіі і Лужыцы, у 1473—1478 і 1486—1499 гг. — жупанам Трэнчынскім.
Сям'я
[правіць | правіць зыходнік]Быў у шлюбе з Ядвігай Тэшынскай (з Пястаў). Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Янаш I Запальяі (1487—1540), кароль Венгрыі (1526—1540)
- Дзьёрдзь (каля 1488—1526), жупан Спіша
- Барбара (Варвара) (1490/1495 — 1515), каралева польская і вялікая княгіня літоўская, першая жонка Жыгімонта I
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Генеалогія Запальяі Архівавана 28 чэрвеня 2015. (англ.)