Янаш Хуньядзі
| Янаш Хуньядзі | |||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| венг.: Hunyadi János | |||||||
| | |||||||
| | |||||||
|
| |||||||
|
|||||||
| Папярэднік | Nicholas of Ilok[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|
|||||||
| Нараджэнне |
1407[1][2]
|
||||||
| Смерць |
11 жніўня 1456[3] |
||||||
| Месца пахавання | |||||||
| Род | Хуньядзі[d] | ||||||
| Бацька | Voyk Hunyadi[d][4] | ||||||
| Маці | Лізавета дэ Марсіна[d] | ||||||
| Жонка | Эржбет Сіладзі[d] | ||||||
| Дзеці | Мацьяш I Корвін, Ладзіслаў Хуньядзі[d] і NN[d][4] | ||||||
| Грамадзянства | |||||||
| Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
| Партыя | |||||||
| Аўтограф |
|
||||||
| Прыналежнасць | Каралеўства Венгрыя | ||||||
| Званне | генерал-капітан[d] | ||||||
| Бітвы | |||||||
| Узнагароды |
Golden Chain[d] (1448) |
||||||

Янаш Ху́ньядзі (лац.: Ioannes Corvinus, венг.: Hunyadi János, рум.: Iancu de Hunedoara, сербск.: Сибињанин Јанко, Sibinjanin Janko, 1387 — 11 жніўня 1456) — венгерскі ваенны і палітычны дзеяч, ваявода Трансільваніі, генерал і рэгент венгерскага каралеўства (1446—1453). Яго сын Мацьяш Корвін быў каранаваны венгерскім каралём.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Янаш нарадзіўся на тэрыторыі сучаснай румынскай вобласці Алтэнія ў венгерскай шляхецкай сям'і валашскага паходжання. Ён паступіў на службу да імператара Свяшчэннай Рымскай імперыі і караля Венгрыі Жыгімонта. За ваенныя заслугі імператар дараваў яму ўладання ў памежнай правінцыі з Турцыяй.
Пасля смерці Жыгімонта і яго спадчынніка Альбрэхта Габсбурга Янаш Хуньядзі аказаў падтрымку польскаму каралю Уладзіславу III Ягелону супраць малалетняга сына Альбрэхта Ладзіслава Пасмяротнага (Ласла V) і дапамог яму заняць венгерскі трон. У падзяку Уладзіслаў зрабіў Янаша неафіцыйным кіраўніком Венгрыі. У 1441—1442 гадах Хуньядзі нанёс разгромныя паражэнні туркам на тэрыторыях Венгрыі і Балгарыі.

У 1444 годзе туркі прапанавалі заключыць мір каля Сегеда. Хуньядзі пагадзіўся, але даведаўшыся, што венецыянскія караблі авалодалі пралівамі Басфор і Дарданэлы і тым самым перакрылі адступленне для султана, вырашыў пачаць новы наступ на турак. Выявіўшы каля Варны, што турэцкая армія перавышае яго ў чатыры разы і венецыянцы так і не могуць дапамагчы, яму нічога не заставалася рабіць, як прыняць няроўны бой, у якім паў кароль Уладзіслаў. Хуньядзі з рэшткамі арміі бег назад у Венгрыю.
У 1445 годзе на з'ездзе прадстаўнікоў вышэйшай венгерскай арыстакратыі Хуньядзі быў абраны князем Трансільваніі, а ў 1446 годзе рэгентам Венгрыі ад імя малалетняга караля Ласла V. У 1448 годзе атрымаўшы залаты ланцужок ад Папы ён вяртаецца на поле бітвы, звяргае з валашскага прастола Улада III Цэпеша (больш вядомага як Дракула), а неўзабаве прайгравае ў бітве на Косавым поле з-за здрады сербскага князя.
У 1450 годзе Хуньядзі прыбыў у Пожань і пачаў весці перамовы з імператарам Фрыдрыхам III аб вызваленні караля Ласла, якога той трымаў у сябе ў палоне, аднак перамовы апынуліся безвыніковымі.
У 1453 годзе паў Канстанцінопаль і стала ясна, што наступную кампанію туркі правядуць супраць Венгрыі. Хуньядзі тады сабраў армію каб спыніць турак. У 1454 годзе ён вымусіў султана Мехмеда II зняць аблогу Смедэрэва, а ў 1456 пад Бялградам часова спыніў прасоўванне турак, але неўзабаве памёр у выніку успышкі эпідэміі чумы. Улад III Цэпеш урачыста «адсвяткаваў» смерць свайго ворага, запрасіўшы на баль біскупаў і баяраў (з жонкамі і слугамі), пасля чаго пасадзіў гасцей на калы.
Зноскі
- ↑ János Hunyadi // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ János Hunyadi // Sapere Encyclopedia — De Agostini, 2001.
- ↑ John Hunyadi // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Pas L. v. Genealogics — 2003.